Дубраўскі сельсавет (Добрушскі раён)
Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубраўка.
Дубраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубраўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 685 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2333 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Чырванабудскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усохабудскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 685 чалавек[2], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Дзімітраўка, Дубраўка, Красная Буда і Лук’янаўка.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.