Дуброўка скальная[3] (Drymocallis rupestris) — кветкавая расліна сямейства ружавых.
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 30-60 см і прыкаранёвай разеткай перыста-раздзельнага лісця. Кветкі белыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматарэшак.
Еўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Крым, Каўказ. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, выяўлена ў Слонімскім раёне (расце на ўзлеску арляковай дубравы).
Цвіце ў траўні-чэрвені. Зацвітае на другі год. Пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5