Дысмальская культура

Ды́смальская культура, культура ракі Ды́смал (англ.: Dismal River culture) — паслякласічная археалагічная культура на захадзе штата Небраска ў ЗША. Узнікла і развівалася ў паслякалумбавую эпоху. Адкрыта ў 1930-х гг. Атрымала сваю назву ад мясцовай ракі, уздоўж якой былі знойдзены першыя культурныя помнікі.

Дысмальская культура
Посткласічны перыяд
Рака Дысмал у межах існавання Дысмальскай культуры
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя Небраска
Датаванне 16751725
Носьбіты атабаскі
Тып гаспадаркі паляванне, земляробства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дысмальская культура ўзнікла каля 1675 г. на захадзе штата Небраска ў мясцовасці, знакамітай пясчанымі пагоркамі. Яе прадстаўнікі займаліся паляваннем на бізонаў, збіральніцтвам, а таксама былі знаёмы з земляробствам. Вырошчвалі кукурузу і гарбузы. Прылады працы выраблялі з каменя і костак. Так, асноўнай прыладай для капання з’яўлялася матыка з пляскатай косткі бізона. Дзякуючы абмену таксама карысталіся еўрапейскімі жалезнымі матыкамі, што, відавочна, мелі высокі кошт. Для керамікі характэрны шэра-чорны колер і гладкая або проста штампаваная паверхня. Жылі ў круглявых слупавых хацінах накшталт хоганаў, аднак пакрывалі іх скурамі, а не зямлёй. Памерлых хавалі ў звонападобных ямінах на тэрыторыі паселішчаў.

У першай чвэрці XVIII ст. прадстаўнікі дысмальскай культуры мелі рэдкія кантакты з іспанцамі і французамі. Апошнія называлі іх падукамі (padoucas). Старажытныя падукі былі паўднёвымі атабаскамі. Амерыканскія археолагі звычайна атаясняюць іх з продкамі апачы. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі шэраг антраполагаў выступае супраць прамога атаесамлення паміж дысмальцамі і апачы. Падукі маглі быць таксама асіміляваны з боку наваха і пуэбла.

Пасля 1725 г. дысмальцы мігрыравалі на поўдзень. Іх выціснулі каманчы, якіх пазней таксама называлі падукамі.

Спасылкі

правіць