Пуэбла (ад ісп.: Pueblo «людзі») — некалькі груп індзейскіх народаў на паўднёвым захадзе ЗША, аб'яднанных агульнымі культурнымі рысамі.

Пуэбла ў традыцыйных строях

Культура пуэбла фарміравалася ў засушлівым рэгіёне з рачнымі аазісамі і гарамі, дзе нават у летні сезон захоўваецца вільгаць, растуць лясы. У канцы 3 тысячагоддзя да н. э. мясцовае насельніцтва запазычыла ў месаамерыканцаў вопыт вырошчвання кукурузы. Яно асвоіла меліярацыю і пачало будаўніцтва каналаў для абрашэння палеткаў. У другой палове 1 тысячагоддзя н. э. пачалося будаўніцтва паселішчаў тыпу пуэбла.

Першы росквіт культуры пуэбла адбыўся паміж 900 г. і 1300 г., калі ў горных раёнах узводзіліся буйныя паселішчы, што маглі ўмяшчаць да некалькі тысяч чалавек. Іх заняпад тлумачаць парушэннем экалагічнай раўнавагі. Блізкімі да іх былі прадстаўнікі суседніх археалагічных культур магаён, хахокам, патаян. Магчыма, ужо у сярэднявечны перыяд узнік культ качына.

У 1540 г. у вобласці рассялення пуэбла з'явіліся іспанскія канкістадоры. Менавіта яны далі сучасную назву індзейцам-земляробам і іх паселішчам. Землі пуэбла ўваходзілі ў склад Новай Іспаніі, Мексікі. З 1848 г. у складзе ЗША. Сучасныя індзейцы-пуэбла жывуць пераважна на тэрыторыі Нью-Мексіка, дзе існуюць 23 рэзервацыі-пуэбла, на поўначы Арызоны і на захадзе Тэхаса.

Прынята адрозніваць гістарычных і сучасных пуэбла. Да гістарычных адносяцца анасазі, або старажытныя пуэбла.

Сучасныя пуэбла лінгвістычна падзяляюцца на некалькі груп. Першая адносіцца да танаанскай галіны каёва-танаанскай сям'і моў. Яе прадстаўляюць народы:

Другая група прадстаўлена носьбітамі юта-ацтэкскіх моўхопі і піма.

Трэцяя група ўключае прадстаўнікоў моў-ізалятаў керэс і зуні.

СпасылкіПравіць