Хахо́кам (англ.: Hohokam) — археалагічная культура Паўночнай Амерыкі. Існавала ў IVXV стст. н. э. на тэрыторыі амерыканскага штата Арызона і мексіканскага штата Санора.

Хахокам
Пасудзіна з антрапаморфнай выявай
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя Арызона, Санора
Датаванне 4 стагоддзе15 стагоддзе
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі земляробства
Пераемнасць
Кочыс (культура)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Назва хахокам паходзіць з мовы індзейцаў піма. Яны называлі так насельнікаў пустыні Санора. Першапачаткова лічылася, што носьбіты хахокам былі мігрантамі з Месаамерыкі. Аднак археалагічныя даследаванні канца XX стагоддзя прадэманстравалі, што жыхары Соноры займаліся ручным земляробствам з канца 3 тысячагоддзя да н. э. Такім чынам склалася думка, што культура мае аўтахтонны характар, хаця ўплыў месаамерыканцаў і старажытных пуэбла таксама не аспрэчваецца.

Храналогія правіць

Асаблівасці правіць

Носьбіты культуры хахокам былі пераважна земляробамі. Яны жылі ў сухім клімаце, дзе вырошчванне раслін на вялікіх плошчах патрабавала ірыгацыі. Хахокамцы дасягнулі значных поспехаў у будаўніцтве каналаў. Каналы будаваліся так, каб сцёк вады адбываўся па ўхілу. У сярэднім ўхіл складаў каля 30-70 см на мілю. Такім чынам да 1300 г. арошвалася каля 4452 га. Гэта дазволіла стварыць адну з самых шчыльных папуляцый ў Паўночнай Амерыцы. Будаўніцтва і абслугоўванне ірыгацыйнай сістэмы патрабавалі сумеснай працы тысяч людзей, земляробы павінны былі каардынаваць свае намаганні для адкрыцця шлюзаў ў пэўны час. Вырошчвалі бавоўнік, кукурузу, фасолю, гарбузы, агаву і амарант. Усе гэтыя расліны патрапілі на поўнач з Месаамерыкі.

Рамеснікі хахокам выраблялі мноства розных прадметаў з дрэва, косці, каменя і гліны. На каменных паліраваных пасудзінах выразалі выявы людзей і жывёл. Знаходзяць складаныя касцяныя шпількі і трубкі, кошыкі з доўгіх шыпоў і іголак, антрапаморфныя гліняныя лялькі і г. д. Але найвышэйшага развіцця дасягнула мастацтва керамікі. Майстры ўжывалі некалькі тэхналогій абпалу і роспісу сваіх вырабаў. Кераміка з розных вёсак магла адрознівацца адна ад аднай.

Важную ролю адыгрываў гандаль рознымі таварамі з прадстаўнікамі іншых старажытных культур амерыканскага паўднёвага захаду, а таксама Месаамерыкі. Людзі хахокам вывозілі баваўняныя тканіны і керамічныя вырабы, у абмен атрымлівалі ўпрыгажванні з бірузы і ракавінак, медныя званочкі, люстэркі з пірыту і сланца.

Да VVIII стагоддзяў мясцовае насельніцтва будавала простыя зямлянкавые жытлы. Людзі капалі неглыбокія яміны, ўсталёўвалі каркас і накрывалі яго дзёрнам і саманам. Аднакамерныя жытлы ў вёсках групіраваліся ў кварталы. Магчыма, жыхары кварталаў складалі вялікія пашыраныя сем'і. Вылучаліся адмысловыя месцы для смеццевых ям і ям для захавання прадуктаў. Ежу гатавалі ў вялікіх падземных печах на адкрытых пляцоўках. Асновай харчавання былі мякаць агавы, кукуруза і гарбузы.

У канцы 1 — пачатку 2 тысячагоддзяў з'явіліся храмавыя насыпныя платформы. Да 1250 г. людзі перасяліліся ў надземныя хаціны з саману. У вялікіх вёсках капалі авальныя корты, магчыма для рытуальнай гульні ў мяч.

Вучоныя выявілі значную дзіцячую смяротнасць. Мяркуюць, што памірала кожнае чацвёртае дзіця.

Заняпад правіць

Заняпад культуры хахокам адбыўся да адкрыццяў Калумба паміж 1200 г. і 1450 г., калі большасць вёсак былі пакінуты. Сучасныя даследчыкі тлумачаць гэта рэзкім ростам насельніцтва ў 11001300 гг. і засухай, якая пачалася пасля пахаладання ў пачатку XIV ст. Ірыгацыйная сістэма, створаная хахокамцамі, не здолела пракарміць усіх. Прамымі нашчадкамі стваральнікаў культуры хахокам звычайна лічаць індзейцаў піма.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць