То́ва (саманазва: Towa, літаральна «горцы»), раней вядомыя як ха́ймез-пуэ́бла (ісп.: Jemez Pueblo) — індзейскі народ, карэнныя жыхары паўднёвага захаду ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2020 г.) — 2 100 чалавек[1].

Това
(Towa)
Jake fragua jemez pueblo.jpg
Агульная колькасць 2100 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання Нью-Мексіка
Мова това
Рэлігія культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тыва, тэва

Това адносяцця да групы індзейцаў-пуэбла, могуць з'яўляцца прамымі нашчадкамі старажытных культур анасазі і магаён. Згодна іх асабістым паданням, іх продкі перасяліліся ў Нью-Мексіка з месца Hua-na-tota у канцы XIII ст. Асноўным заняткам здаўна з'яўлялася арашальнае земляробства. У 1541 г., калі адбыўся першы кантакт з іспанскімі канкістадорамі, това насялялі перадгор'і Хаймез недалёка ад сучаснага горада Альбукерке. У канцы XVI ст. іспанцы налічвалі на іх тэрыторыі 11 пуэбла.

У 1598 г. францысканец Алонса дэ Луга заснаваў у пуэбла Гуйсева хрысціянскую місію. У 16211623 гг. яна была істотна пашырана, пабудаваны касцёл у мясцовым архітэктурным стылі. Аднак напады наваха і пагроза з боку іншых індзейцаў-пуэбла вымусілі францысканцаў збегчы з місіі ў 1639 г. У нашы дні місія і паселішча Гуйсева маюць статус нацыянальнага манумента ў ЗША. У 1680 г. това прынялі ўдзел у паўстанні індзейцаў супраць іспанцаў. Яны пакінулі свае пуэбла і вялі партызанскую барацьбу ў гарах амаль да канца XVII ст. У далейшым для кантролю мясцовага насельніцтва іспанцы былі вымушаны прыбегчы да цэнтралізацыі і стварыць адзінае паселішча Хаймез (на мове това Walatowa). У 1838 г. сюды пераехалі рэшткі насельніцтва пуэбла Пекас. Іх нашчадкі складаюць значную частку мясцовага насельніцтва.

У 18481850 гг. тэрыторыя Нью-Мексіка была далучана да ЗША. У 1936 г. абшчына Хаймез атрымала статус аўтаномнай рэзервацыі. У нашы дні яе насельнікі займаюцца пераважна земляробствам і авечкагадоўляй. Рамеснікі това славяцца керамічнымі вырабамі. Нерэзідэнты могуць наведваць Хаймез толькі ў асобныя святочныя дні.

Зноскі

СпасылкіПравіць