Сіна́гуа (англ.: Sinagua, літаральна «бязводная») — археалагічная культура дакалумбавага перыяда ў цэнтральнай Арызоне (ЗША). Існавала на працягу 650 г. н.э. — 1400 г. н. э.

Сінагуа
Класічны перыяд
Скальныя жытлы
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя Арызона
Датаванне 650 г. н.э. — 1400 г. н.э.
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка, рамяство
Пераемнасць
Магаён Пуэбла (індзейцы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даследаванне правіць

Помнікі культуры Сінагуа былі вядомы іспанцам з XVI ст. Аднак вылучэнне асобнай культуры і наданне ёй назвы адбылося толькі ў 1939 г. дзякуючы заолагу Г. Колтану, наглядчыку музея паўночнай Арызоны. Ён вылучыў паўночную і паўднёвую плыні культуры. Для паўночнай характэрны скальныя ўзвышшы. Для паўднёвай — болей раўнінныя мясціны.

Развіццё правіць

Мяркуецца, што заснавальнікамі культуры Сінагуа былі выхадцы з культуры Магаён, якія прыйшлі з усходу. Яны занялі аазіс з рэкамі, дзе было магчыма займацца рыбалоўствам. У абалонах рэк развівалі ірыгацыйнае земляробства. Вырошчвалі кукурузу, кабачкі, фасолю і інш. Асноўным жытлам былі вігвамападобныя хаціны, умацаваныя драўнянымі бэлькамі. Раннія прадстаўнікі Сінагуа плялі кашы, выраблялі кераміку.

Каля 1064 г. пачалося вывяржэнне вулкана Сансет. Першапачаткова яно стымулявала зыход насельніцтва з раёнаў, што пакрываліся попелам, аднак праз кароткі час яно пачало вяртацца, прычым яго шчыльнасць значна павялічылася, асабліва ў паўночнай частцы. Перыяд з 1130 г. лічыцца росквітам культуры. Магчымымі прычынамі гэтага былі павелічэнне атмасферных ападкаў пасля вывяржэння і эфект мульчы, які стварыў попел. Яны садзейнічалі падвышэнню ўраджайнасці і стварэнню харчовых лішкаў.

Падчас росквіту для культуры Сінагуа быў характэрны сінтэз традыцый, з'яўленне скальных жытлаў і будынкаў тыпу пуэбла. Такія Архітэктурныя элементы, як ківа і пляцы для гульні ў мяч сведчаць пра запазычванне традыцый з суседніх рэгіёнаў і, магчыма, Месаамерыкі. Пра існаванне аддаленых гандлёвых сувязей кажуць знаходкі марскіх ракавін, медных званочкаў і костак ара. Былі знойдзены прэстыжныя пахаванні, куды прыносілі ахвярапрынашэнні. Такім чынам адбывалася сацыяльнае распластаванне грамадства.

Знікненне правіць

У канцы XIV — пачатку XV ст. пачаўся зыход носьбітаў Сінагуа з занятых тэрыторый. Прычынамі маглі быць унутраныя ваенныя канфлікты, працяглая засуха і войны з суседзямі явапай. Апошнім месцам, пакінутым сінагуанцамі, быў паўднёва-усходні арэал культуры. Як лічаць археолагі, некаторыя скальныя пуэбла накшталт «замка Мантэсумы» былі пакінуты без спешкі і нават падрыхтаваны для вяртання. Гэта спарадзіла гіпотэзу пра магчымую эпідэмію, што вымушала выжылых шукаць часовы прытулак у іншых краях. Аднак яны не вярнуліся.

Нашчадкамі носьбітаў Сінагуа лічаць сябе індзейцы-пуэбла.

Спасылкі правіць