Дэмерара
Дэмерара (англ.: Demerara) — рака ва ўсходняй Гаяне. Даўжыня — каля 345 км.
Дэмерара | |
---|---|
англ. Demerara | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 345 км |
Басейн | 6 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | Горы Макары |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 6°48′41″ пн. ш. 58°10′20″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цячэ з узвышшаў на поўнач ад Гвіянскага нагор’я, вядомых як горы Макары. Упадае ў Атлантычны акіян. У вусці месціцца сталіца Гаяны, горад Джорджтаўн. Праз гавань у вусці пабудаваны мост, даўжынёй 1 851 м.
На працягу 40—48 км ад вусця рака Дэмерара суднаходная. Раён вакол ракі адыгрывае значную ролю ў эканоміцы Гаяны. Тут вядзецца здабыча баксітаў. У ніжняй плыні развіта сельская гаспадарка, вырошчваюцца рыс, цукровы трыснёг, какосавая пальма і інш. Найменне ракі ў Гаяне шырока асацыюецца з сапраўдным гаянскім, таму ўжываецца ў дачыненні лепшых прадуктаў — «цукар Дэмерара», «ром Дэмерара», «вокны Дэмерара» і г. д.
Спасылкі
правіць- GUYANA LAND OF MANY WATERS
- Demerara River Архівавана 30 кастрычніка 2013.