Дэнеб
Дэне́б, α Лебедзя — самая яркая зорка ў сузор'і Лебедзя.
Бачная зорная велічыня 1,3. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 20 гадз. 41 мін. 26 сек.; схіленне 45°16´49´´. Спектральны клас A2 I. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 1640 светлавых гадоў ці 500 парсек. Свяцільнасць у 51 тыс. разоў большая за сонечную.
З Альтаірам і Вегай утварае т.зв. летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе.
Літаратура
правіць- Дэнеб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).