Дэпартацыя эрытрэйцаў з Судана

Дэпартацыя эрытрэйцаў з Судана (тыгрынья: ምስጓግ ኤርትራውያን ካብ ሱዳን; араб. ترحيل الإريتريين من السودان‎‎) — прымусовая рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Судана, якая адбылася вясной 2023 года падчас канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.

Ход падзей

правіць

Падчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў на Судан абрынуўся паток бежанцаў з Эрытрэі. Паводле звестках уладаў[1], на канец канфлікту ў краіну трапіла 100 тысяч чалавек, з якіх 75 тысяч размясціліся ў сталічным Хартуме[2][3].

З пачатку сутыкненняў у самім Судане многім жыхарам эрытрэйскага паходжання не атрымалася выехаць з зоны баявых дзеянняў, а тыя, хто здолеў пакінуць дзяржаву, заплацілі за квіток да 410 долараў ЗША. Частка бегла ў Паўднёвы Судан, у прыватнасці, у Вау  (англ.) і Касалу  (англ.)[4].

7 мая 2023 года быў апублікаваны артыкул The Guardian, дзе сцвярджалася, што сотні эрытрэйцаў прымусова вывезены з лагераў бежанцаў недалёка ад эрытрэйска-суданскай граніцы. Як адзначалася, вываз арганізаваны Узброенымі сіламі Эрытрэі. Бежанцаў размеркавалі ў гарады Асмэра і Тэсэнэй  (англ.). Большасць дэпартаваных былі дэзертырамі і апазіцыянерамі, якія потым трапілі ў турмы. Усяго ў зняволенні апынулася 95 чалавек, з іх 8 жанчын[4].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Human rights in Sudan (англ.). Amnesty International. Праверана 7 мая 2023.
  2. Hub, Eritrea. A safe haven in Khartoum for Eritreans fleeing repression – An appeal for funds (англ.)(недаступная спасылка). Eritrea Hub (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2023. Праверана 7 мая 2023.
  3. Kibreab, Gaim (2005). "Eritreans in Sudan". In Ember, Melvin; Ember, Carol R.; Skoggard, Ian (рэд-ры). Encyclopedia of Diasporas: Immigrant and Refugee Cultures Around the World(англ.). Boston, MA: Springer US. pp. 785–795. doi:10.1007/978-0-387-29904-4_81. ISBN 978-0-387-29904-4. Праверана 2023-05-07.
  4. а б Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-07). "Eritrea accused of forcibly repatriating civilians caught up in Sudan fighting". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-07.