Дета Марыяна (італ.: Detto Mariano; 27 ліпеня 1937, Мантэ-Урана — 25 сакавіка 2020, Мілан[2]) — італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык, паэт-песеннік, піяніст, музычны прадзюсар і выдавец.

Дэта Марыяна
італ.: Detto Mariano
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 ліпеня 1937(1937-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 2020(2020-03-25)[1] (82 гады)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны прадзюсар, паэт-песеннік, піяніст, music publisher, session musician
Інструменты фартэпіяна
dettomariano.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Супрацоўнічаў са многімі папулярнымі італьянскімі артыстамі і выканаўцамі, сярод якіх Адрыяна Чэлентана, Аль Бана  (руск.), Раміна Паўэр  (руск.), I Camaleonti  (італ.), Марыа Дэль Монака, Міна  (руск.) і Лучыа Батысці  (укр.), ствараючы аранжыроўкі песень, многія з якіх увайшлі ў гісторыю італьянскай поп-музыкі. Таксама пісаў музыку для многіх папулярных песень і кінафільмаў.

Біяграфія правіць

Пачаў музычную кар’еру ў 1958 годзе. Падчас армейскай службы пазнаёміўся з Адрыяна Чэлентана, пасля чаго ўвайшоў у склад групы «I Ribelli  (укр.)», як клавішнік, і студыі гуказапісу Clan Celentano  (укр.). Пісаў тэксты песень і быў афіцыйным аранжыроўшчыкам ўсіх песень студыі «Clan Celentano» ў 1962—1967 гадах.

Смерць правіць

Памёр у Мілане ў ноч на 25 сакавіка 2020 года, ва ўзросце 82 гадоў. Быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з-за COVID-19[3].

Зноскі

Спасылкі правіць