Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын
Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын (10 жніўня 1844 — 1914) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1844 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1914 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 жніўня 1844 года[1].
Па заканчэнні курса ў 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі , паступіў у 1863 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, Выпушчаны ў 1868 годзе архітэктарскім памочнікам з чынам XII класа, і адразу прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак[1]. Разам з тым прызначаны памочнікам начальніка 4-га ўчастка Мікалаеўскай чыгункі[1].
У 1871 годзе Д. Знабішын быў пераведзены ў цэнтральнае ўпраўленне таго ж таварыства кантралёрам па службе рамонта шляху і будынкаў Мікалаеўскай, Варшаўскай і Ніжагародскай ліній, дзе складаўся па 1880 год[1].
Званнем інжынер-архітэктара Д. Знабішын ганараваны ў 1871 годзе за прадстаўленыя ў Савеце вучылішча працы[1].
У кастрычніку 1880 года Д. Знабішын паступіў на дзяржаўную службу і заняў пасаду малодшага архітэктара варонежскага губернскага праўлення[2]. З 1882 года ганаровы член губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[2].
У кастрычніку 1884 года пераведзены на такую ж пасаду ў мінскае губернскае праўленне, куды выехаў у чэрвені таго ж года[2], у Мінску служыў прынамсі да 1892 года. Акрамя гэтага Д. Знабішын выконваў абавязкі дырэктара мінскага губернскага апякунскага аб турмах камітэту і ганаровага члена мінскага губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[1].
Пазней займаў пасаду Омскага губернскага інжынера[2].
Сям’я
правіць10 лютага 1884 года ў дамовай царкве дысцыплінарнага батальёна ў Варонежы Д. Знабішын абвянчаўся з дачкой купца Настассяй Іванаўнай Саўчанкавай[2].
Творчасць
правіць- у 1868-79 гадах у Санкт-Пецярбургу[1]:
- Мураваныя дамы: спадароў І. Нагорскага, В. Фёдарава, А. Шагіна[3], А. Багданава
- Мураваны дом спадара П. Жаўтабрухава, таксама вядомы як дом І. Л. Тузава , сучасны адрас вул. Марата, 17[4][5]
- Таварная станцыя Балтыйскай чыгункі
- Восем драўляных дамоў В. Фёдарава
- Вытворчыя будынкі тытунёвай фабрыкі А. М. Багданава[6][7]
- у 1880-84 у Варонежы і Варонежскай губерні[1]:
- Будынак паравога млына спадара Мацюшэнкі і іншых (1881, размяшчалася на рагу вуліц Мала-Маскоўскай і Лясных двароў )[2]
- Тарговыя лаўкі сп. Агафонава
- Будынак тытунёвай фабрыкі Пятрова[2]
- Бані сп. Граўцова[8][2]
- Мураваны будынак інтэрнату вучняў гімназіі
- Мураваныя цэркві:
- Казанская царква ў сяле Крылоўцы Варонежскага павета (1887)[9]
- Царква Уладзімірскай іконы Божай Маці ў сяле Карачуне (1881)[10]
- у сяле Новай Чыгле Баброўскага павета
- у сяле Шышоўцы Баброўскага павета (1895)[11]
- Свята-Феадосіеўская царква ў Бутурлінаўцы Баброўскага павета (1892, не захавалася[2])[12]
- у сяле Красненькім Новахапёрскага павета
- Свята-Праабражэнская царква ў Падасінаўцы Новахапёрскага павета[13]
- Свята-Троіцкая царква ў Пыхаве Новахапёрскага павета (1885)[14]
- у сёлах Банным , Краснаполі , Нікольскім, Старой Мелавой , Мелаватцы , Краснасёлаўцы , Старой Крыўшы, Новай Крыўшы, Багамолаве, Беразняках, у хутары Дубовікаве, у сёлах Пасіцы, Асінаўцы і ў слабадзе Белай Горцы Багучарскага павета
- Царква Іаана Прадцечы ў хутары Серакове Багучарскага павета (1853)[15]
- Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Петрапаўлаўцы Багучарскага павета[16]
- Аляксандра-Неўская могілкавая царква ў с. Калачы Багучарскага павета (1887, будаўніцтва завершана С. Л. Мыслоўскім )
- Свята-Васільеўская царква ў Бычку Багучарскага павета (1896)[17]
- Свята-Троіцкая царква ў Дзедаўцы Багучарскага павета (1884-89)[18]
- Царква Стрэчання Гасподняга ў Жураўцы Багучарскага павета (1880-я)[19]
- Царква Стрэчання Уладзімірскай іконы Божай Маці ў Папоўцы Багучарскага павета (1880)[20]
- у сёлах Буйлове, Пузецы Паўлаўскага павета
- Царква Святога Лукі ў хутары Ніжняй Гнілушчы Паўлаўскага павета (1890)[21]
- Архангельская царква ў сяле Гваздзе Паўлаўскага павета (1889, не захавалася)
- Казанская царква ў с. Верхнім Мамоне Паўлаўскага павета (1887, не захавалася)
- Аляксандра-Неўская царква ў с. Пятроўцы ў памяць імператара Аляксандра II[1][2] (1886)[22]
- Драўляныя цэркві[1]:
- у с. Пчаліным , у пагосце Чулок і ў с. Мартыне Варонежскага павета
- у хутарах Старагольскім і Курдаілаўцы Новахапёрскага павета
- у хутарах Агарове і Цітарове і сёлах Рудаеве і Калеснікаве Багучарскага павета
- у х. Гаўрыльскім і Салавецкіх выселках
- Драўляныя царкоўныя пабудовы для жаночай абшчыны «Троіцкая Юрта »
- у г. Мінску і Мінскай губерні[1]:
- Мураваныя дамы Лур’е, Фота, Ругера, Румера, Мачыза і Мінскага
- Будынак паштова-тэлеграфнай канторы
- Дом гарадскога ламбарду
- Мураваны дом графа К. Э. Чапскага
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 126
- ↑ а б в г д е ё ж з і Знобишин Дмитрий Валерианович (руск.)
- ↑ Дом А. Шагина (Санкт-Петербург) (руск.)
- ↑ Доходный дом И. Л. Тузова (руск.)
- ↑ ЦДГА Санкт-Пецярбурга. ф. 513. воп. 102. спр. 5043. 18 л.
- ↑ Производственные сооружения табачной фабрики А. Н. Богданова (руск.)
- ↑ Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. Б. М. Кирикова. — СПб. Пилигрим, 1996. С. 138
- ↑ у Юбілейным зборніку падаецца як «Бани Грицкова», але ў краязнаўчай «мясцовай» літаратуры згадваюцца ўладальнікі бань на р. Варонеж Аляксандр і Васіль Граўцовы (рус. Гревцовы)
- ↑ Крыловка. Церковь Казанской иконы Божией Матери (руск.)
- ↑ Карачун. Церковь Владимирской иконы Божией Матери (руск.)
- ↑ Шишовка. Церковь Николая Чудотворца (руск.)
- ↑ Бутурлиновка. Церковь Феодосия Печерского (руск.)
- ↑ Подосиновка. Церковь Спаса Преображения (руск.)
- ↑ Пыховка. Церковь Троицы Живоначальной (руск.)
- ↑ Серяково. Церковь Иоанна Предтечи (руск.)
- ↑ Петропавловка. Церковь Петра и Павла (руск.)
- ↑ Бычок. Церковь Василия Великого (руск.)
- ↑ Дедовка. Церковь Троицы Живоначальной (руск.)
- ↑ Журавка. Церковь Сретения Господня (руск.)
- ↑ Поповка. Церковь Сретения Владимирской иконы Божией Матери (руск.)
- ↑ Приречное. Церковь Луки Евангелиста (руск.)
- ↑ Петровка. Церковь Александра Невского (руск.)