Будынак гасцініцы «Мачыз»

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, на рагу з вуліцай Камсамольскай (№ 17).

Славутасць
Будынак гасцініцы «Мачыз»
Дом № 9/17
Дом № 9/17
53°54′06″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Праект 1886 года.
 
Гасцініца «Мачыз» (злева) у канцы XIX ст.
 
Дом у сярэдзіне XX ст.
 
Дом у сярэдзіне XX ст.

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

У 1886 годзе ўладальнік пляца мешчанін Гірш Мачыз звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу за дазволам на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны гарадскімі ўладамі і амаль цалкам рэалізаваны[1]. Аўтар праекта архітэктар Д. В. Знабішын[2].

Галоўны фасад будынка выходзіў на Праабражэнскую вуліцу і быў завершаны фігурным атыкам. З боку вуліцы Багадзельнай дом меў вялікі мезанін з трохвугольным франтонам. Сіметрычнае рашэнне фасадаў было падкрэслена балконамі на другім паверсе, а таксама дзвярнымі і аконнымі праёмамі[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года ўвесь першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы, у тым ліку аптэкарская, мануфактурная, шпалерная, галантарэйная, ювелірная і канцылярскіх тавараў крамы, а таксама бакалейная і лаўка, дзе гандлявалі сельтэрскай вадой[ru]. Другі паверх і мезанін займала гасцініца «Марсель» альбо «Мачыз»[1] С. Махліна[3], у якой налічвалася 19 нумароў[1].

У 1920 гады гэты будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Мачыза не пацярпеў[1].

Пасля вайны адбылася грунтоўная рэканструкцыя гэтага будынка. У выніку якой надбудаваны трэці паверх, адначасова быў цалкам знішчаны першапачатковы архітэктурны дэкор фасадаў, а ўнутраныя памяшканні перабудаваны пад жылыя кватэры[1].

У савецкія часы на першым паверсе размяшчаўся рэстаран 1-га разраду «Світанак» (руск.: Заря). Пазней у ім размяшчалася культасветвучылішча[4].

Архітэктура правіць

 
Фасад па вул. Камсамольскай

Трохпавярховы, Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна і строга. Аконныя праёмы на 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Несіметрычна на фасадах размешчаны маленькія балконы[4].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць