Дзмітрый Часлававіч Матвейчык

(Пасля перасылкі з Д. Ч. Матвейчык)

Дзмітрый Часлававіч Матвейчык (нар. 18 кастрычніка 1980 г., Гродна, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук.

Дзмітрый Часлававіч Матвейчык
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1980(1980-10-18)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Прэміі

Загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Вядучы беларускі спецыяліст па гісторыі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў. Аўтар трох манаграфій і больш за 30 навуковых артыкулаў. Укладальнік і адзін з аўтараў шматтомнага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты».

УзнагародыПравіць

Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013) за кнігу «Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».

БібліяграфіяПравіць

  • Выгнаныя з роднага краю : паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830―1870-я гады) / Дзмітрый Матвейчык ; Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводству, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Лімарыус, 2011. — 197, [1] с., [4] л. іл. ; 21 см. — Рэзюмэ паралельна на англійскай, французскай, польскай і рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 155―181 (505 назв.). Спіс публікацый аўтара: с. 182―183 (17 назв.). — Паказальнікі імёнаў, геаграфічных назваў: с. 184―194. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-17-7 (у пераплёце)
  • Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с. : іл., партр., карта, факсім. ; 24 см. — (Беларусь у войнах). — Бібліяграфія: с. 116―121. — 700 экз. — ISBN 978-985-6982-95-1
  • Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734, [1] с. ; 27 см. — Бібліяграфія: с. 709—735 (762 назвы), бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Асабовы, геаграфічны паказальнікі: с. 671—708. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3 (у пераплёце)
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. Г. / Д. Ч. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с. — ISBN 978-985-01-1175-3.

Зноскі

  1. NUKAT — 2002.