Еранім II (Архіепіскап Афінскі)

Еранім II (нар. 10 сакавіка 1938 года, Інафіта, Беотыя, Грэцыя) — епіскап Грэчаскай Праваслаўнай Царквы; з 2008 года — яе прадстаяцель з тытулам Архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі. Свецкае імя - Іааніс Ліапіс.

Еранім II
грэч. Αρχιεπίσκοπος Ιερώνυμος B'

мітрапаліт
1981 — 2008
Пераемнік Georgios Mantzouranis[d]
Archbishop of Athens and All Greece
з 2008
Папярэднік Archbishop Christodoulos of Athens[d]
Адукацыя
Дзейнасць святар, гісторык, clergyman
Нараджэнне 10 сакавіка 1938(1938-03-10)[1] (86 гадоў)

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае вучоныя ступені ў галіне археалогіі, візантыназнаўства і тэалогіі ў Афінскім універсітэце. Ён скончыў аспірантуру ў Грацкім ўніверсітэце, Рэгенсбургскім універсітэце і Мюнхенскім універсітэце. Пасля працы выкладчыкам па хрысціянскай археалогіі ў Афінскім археалагічным таварыстве пад кіраўніцтвам прафесара Анастасіёса Орландаса, ён выкладаў як філолаг ў ліцэі, а ў 1967 годзе быў пасвечаны ў сан дыякана, а затым прэсвітэра.

Служыў пратасінцэлам мітраполіі, настаяцелем манастыроў, а таксама сакратаром, пазней галоўным сакратаром Святога Сінода Грэчаскай праваслаўнай царквы. У 1981 годзе ён быў абраны мітрапалітам-епіскапам Фіваў і Левадыі. У дадатак да свайго пастырскага служэння працягваў сваю працу па хрысціянскай археалогіі і апублікаваў два падручніка: "Сярэднявечныя помнікі Эвбеі" (1970) і "Хрысціянская Беотыя" (2006). У 1998 годзе ён беспаспяхова змагаўся за абранне на пасаду афінскага архіепіскапа.

7 лютага 2008 года быў абраны новым архіепіскапам Афінаў і усяе Грэцыі Святым Сінодам Грэцкай Царквы, атрымаўшы 45 з 74 галасоў у ходзе двух галасаванняў. Ён афіцыйна ўступіў у пасаду 16 лютага 2008 года.

Зноскі