Ерафей Паўлавіч Хабараў
Ерафей Паўлавіч Хабараў (каля 1603, вёска Дзмітрыева — пасля 1671) — расійскі землепраходзец і прамысловец.

помнік Е. П. Хабараву ў Хабараўску
У 1632-38 гадах даследаваў басейн ракі Лена, адкрыў саляныя радовішчы. У 1649-52 гадах кіраваў паходамі атрадаў землепраходцаў у Прыамур'і, склаў карту абследаваных тэрыторый. У гонар Хабарава названы горад Хабараўск і чыгуначная станцыя Ерафей Паўлавіч.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.