Ефрасіння Леанідаўна Бондарава

Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (нар. 25 лістапада 1922, в. Гапонава, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 30 чэрвеня 2011) — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982).

Ефрасіння Леанідаўна Бондарава
Дата нараджэння 25 лістапада 1922(1922-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2011(2011-06-30) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія пісьменніца, кінакрытык
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Лёзненскага раёна. Яшчэ школьніцай пачала працаваць літсупрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг».

У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года — выкладчык БДУ.

Навуковая працаПравіць

Даследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і інш[1].

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Бобкова, А. П. Бондарева Евфросинья Леонидовна / А. П. Бобкова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 82.
  • Бондарава Ефрасіння Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Беларусы-Варанец. — С. 212.
  • Бондарава Ефрасіння Леанідаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 575—576.