Еўрабанк
Закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2009—2015 гадах. Банк спецыялізаваўся на прадастаўленні разлікова-касавага абслугоўвання прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, абмене валют. Не ўваходзіў у склад банкаўскага холдынгу альбо банкаўскай групы. Асноўным акцыянерам з’яўлялася Акцыянернае таварыства «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя) — 99,9995 %, бенефіцыярны ўласнік — Андрус Урбонас (Літва)[1].
Еўрабанк | |
---|---|
Тып | закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 9 верасня 2009 (13 гадоў таму) |
Скасавана | 13 жніўня 2015 (7 гадоў таму) |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці |
старшыня праўлення Міхаіл Правораў старшыня назіральнага савета Віталь Курыла[1] |
Галіна | сфера паслуг |
Паслугі | пазыка |
Аперацыйны прыбытак | 697,9 млн бел. руб.[2] |
Чысты прыбытак | 467,3 млн бел. руб.[2] |
Матчына кампанія |
![]() |
Сайт | eurobank.by |
Статутны фонд — 24 675 960 960 беларускіх рублёў[3].
РэквізітыПравіць
МФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000[3].
S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 807000148.
ГісторыяПравіць
Першапачаткова створаны ў 2008 годзе як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“»[4]. 9 верасня 2009 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 150[5] як закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк».
24 мая 2013 года 99,9995 % акцый «Еўрабанка» прададзеныя[6] за 4 957 200 еўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя), уладальнікам якой з’яўляецца літоўскі прадпрымальнік Андрус Урбонас[7][8].
13 жніўня 2015 года Агульны сход акцыянераў ухваліў Рашэнне аб закрыцці банка. 6 жніўня 2015 года адклікана банкаўская ліцэнзія[9]. 20 ліпеня 2021 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі зацвердзіла Пастанову № 208 аб выключэнні «Еўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[10].
Зноскі
- ↑ а б Органы управления (руск.). О нас. Еўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ а б Бухгалтерский баланс на 01 апреля 2013 г. (руск.). О нас. Еўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ а б Визитная карточка (руск.). О нас. Еўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ Евробанк ЗАО (руск.). Все банки Беларуси. InfoBank. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ Регистрация и лицензии (руск.). О нас. Еўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ Пресс-релизы (руск.). О нас. Еўрабанк. Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ Літовец набыў самы маленькі банк Беларусі // Наша Ніва. — 2013. — № 21 (810). — 5 чэрвеня. — С. 5.
- ↑ Літовец купіў банк у Беларусі . Эканоміка. Радыё «Свабода» (31 мая 2013). Праверана 3 чэрвеня 2013.
- ↑ Евробанк ЗАО (лицензия приостановлена)
- ↑ «Еўрабанк» выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрасоб і ІП , Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 ліпеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)