Жак-Эміль Бланш
Жак-Эміль Бланш (фр.: Jacques-Émile Blanche; 1 лютага 1861, Парыж — 30 верасня 1942, Афранвіль, Францыя) — французскі мастак і пісьменнік.
Жак-Эміль Бланш | |
---|---|
фр.: Jacques-Émile Blanche | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jacques Émile Blanche |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, пісьменнік, мастацкі крытык, фатограф, літограф, калекцыянер мастацтва |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1942[1][3][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эміль Бланш[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія і творчасць
правіцьЖак-Эміль Бланш быў сынам вядомага псіхіятра Эміля Антуана Бланша. Выхоўваўся ў доме прынцэсы дэ Ламбаль. Гэты дом заўсёды захоўваў атмасферу элегантнасці і вытанчанасці XVIII стагоддзя і аказаў уплыў на яго густы і на яго працу. За выключэннем некалькіх урокаў з Анры Жэрвэ і Фернанам Умберам, Бланш не атрымаў афіцыйнай адукацыі і можа разглядацца як мастак-самавучка. У пачатку кар’еры яго падтрымлівалі мастакі Фантэн-Латур і Манэ. Жак-Эміль Бланш быў папулярным жывапісцам у артыстычных, інтэлектуальных і буржуазных колах у канцы XIX-га стагоддзя. Яго палотны, напісаныя ў цудоўную эпоху і ў бурныя дваццатыя, з’яўляюцца хуткім і пахвальным адлюстраваннем навакольнага свету. Нягледзячы на тое, што многія яго працы напісаны ў бліскучай тэхніцы, некаторым творам не хапае арыгінальнасці. Мяккія мазкі і прыглушаная каляровая гама яго партрэтаў нагадвае Эдуара Манэ і англійскіх мастакоў XVIII стагоддзя, асабліва Томаса Гейнсбара.
Бланш адчуваў моцны ўплыў сучаснікаў: Джэймса Цісо і Джона Сінгера Сарджэнта. Найбольш удалымі з яго работ з’яўляюцца невялікія эцюды, напрыклад «Галава маладой дзяўчыны». У 1880—1890 гадах мастак напісаў некалькі пастэляў высокай якасці, пра што сведчыць партрэт паэта Жоржа дэ Порта-Рыш. Яскравым прыкладам творчасці Бланша з’яўляюцца партрэты яго бацькі, паэта П’ера Луіса, мастака Фрыца Таўлава і яго дзяцей, Обры Бёрдслі і Іветы Гільбер. Бланш таксама напісаў партрэты Марселя Пруста, Малармэ, Андрэ Жыда, Макса Жакоба, Чарльза Кондэра, Джэймса Джойса, Вірджыніі Вульф, Ганны дэ Ноай, Ігара Стравінскага, Вацлава Ніжынскага і многіх іншых.
Жак-Эміль Бланш выстаўляўся ў Салоне з 1882 па 1889 год і ў Нацыянальным таварыстве прыгожых мастацтваў з 1890 года. З вялікім поспехам Бланш наведваў Лондан кожны год з 1884 года. Яго брытанскімі заступніцамі былі місіс Сакстан Нобл і Ваялет Манерс, герцагіня Ратленд. Хоць ён і пасварыўся са сваім апекуном Раберам, графам дэ Мантэск’ю, у 1889 годзе, ён заставаўся часткай сацыяльнага і культурнага жыцця Парыжа. Жак-Эміль Бланш наведваў салон Жэнеўевы Алеві і быў знаёмы са знакамітымі музыкамі, пісьменнікамі і мастакам таго часу: Дэбюсі, Стравінскім, Прустам, Жыдам, Марыякам, Дэга і Рэнуарам. Ён быў таксама сябрам сюррэалістаў і дада, сярод якіх Жак Рыго, Рэнэ Крэвель і Жан Както. Ён быў абраны членам Акадэміі прыгожых мастацтваў у 1935 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Jacques-Émile Blanche
- ↑ Jacques Emile Blanche — ministère de la Culture.
- ↑ Jacques-Émile Blanche // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.