Джон Сінгер Сарджэнт (англ.: John Singer Sargent, 12 студзеня 1856, Фларэнцыя - 15 красавіка 1925, Лондан) — амерыканскі мастак, стрыечны брат вядомага батаніка Чарльза Сарджэнта, адзін з найбольш паспяховых жывапісцаў выдатнай эпохі.

Джон Сінгер Сарджэнт
англ.: John Singer Sargent
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1906.
Дата нараджэння 12 студзеня 1856(1856-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1925(1925-04-15) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Бацька FitzWilliam Sargent[d][2]
Маці Mary Newbold Sargent[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак Імпрэсіянізм
Уплыў Дыега Веласкес
Томас Гейнсбара
Антоніс Ван Дэйк
Уплыў на Harrington Fitzgerald[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Поль Берцье. Партрэт Джона Сарджэнта, 1880-я гады

Сын урача, вучыўся ў Італіі, Германіі і Францыі дзе яго настаўнікам у 18741878 быў Эміль Агюст Каралюс-Дзюран. Раннія працы мастака высока ацаніў Генры Джэймс. У Францыі Сарджэнт зблізіўся з імпрэсіяністамі, цясней усяго — з Клодам Манэ (вядомая карціна Сарджэнта Клод Манэ, які працуе на ўзлеску лесу). Таксама сябраваў c Раберам дэ Мантэскью, Полем Элё. Па большай частцы жыў у Францыі і Вялікабрытаніі, шмат падарожнічаў па Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Блізкаму Усходу, часта бываў у Італіі, не раз прыязджаў у ЗША.

 
Джавані Балдзіні. Партрэт Джона Сарджэнта

Пахаваны ў Бруквудзе, графства Сурэй.

ТворчасцьПравіць

Сарджэнт — адзін з першых амерыканскіх апатрыдаў, мастакоў-касмапалітаў у Еўропе, дэндзі ўзору Fin de siècle. Яго нярэдка прылічаюць да імпрэсіяністаў, хоць узорамі для яго заўсёды заставаліся Веласкес, Гейнсбара, Ван Дэйк (Радэн нават назваў яго, не без іроніі, Ван Дэйкам нашага часу). Найбольш вядомы сваімі партрэтамі, сярод мадэляў якіх былі натуршчыцы Разіна Ферара, Кармела Бертанья, Віржыні Гатро (Партрэт мадам Ікс), актрысы Элен Тэры і Элеанора Дузэ, пісьменніца Жудзіт Гацье, мастачка і фатограф, мецэнатка і збіральніца жывапісу Сара Сірс. Сярод мужчынскіх партрэтаў — партрэты Тэадора Рузвельта, Вудра Вільсана, Генры Джэймса, Роберта Льюіса Стывенсана, Уільяма Батлера Ейтса. Займаўся таксама насценным жывапісам (Бостанская публічная бібліятэка, гл.: [1]).

СпадчынаПравіць

У адрас Сарджэнта нярэдка выказваліся скептычна мастакі-імпрэсіяністы (напрыклад, Каміль Пісаро), крытыкі з групы Блумсберы (Роджэр Фрай). Аднак у 1960-я гады да Сарджэнта прыйшло шырокае прызнанне, яго выстаўкі адбыліся ў буйных музеях Еўропы і ЗША, ён дасягнуў рангу нацыянальнага і сусветнага класіка.

У цэлым ад мастака засталося каля 900 прац маслам, 2000 акварэляў, мноства графічных прац. Шэраг яго твораў захоўваецца ў амерыканскіх музеях, першым чынам — у Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку. У 2003 у Нью-Ёрку з вялікім поспехам прайшла выстаўка «Жанчыны Джона Сарджэнта».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сарджент Джон Сингер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Mount C.M. John Singer Sargent, a biography. New York: W.W. Norton, 1955
  • Prettejohn E. Interpreting Sargent New York: Stewart, Tabori & Chang, 1998.
  • Fairbrother T. John Singer Sargent: The Sensualist . Seattle: Seattle Art Museum; New Haven: Yale UP, 2000
  • Kreiter E. John Singer Sargent: the life of an artist. Berkeley Heights: Enslow Publishers, 2002

СпасылкіПравіць