Жак Вільрэ (таксама распаўсюджана імя Жак Віерэ; фр. Jacques Villeret, сапраўднае імя Жакі Буфрура, Jacky (Mohamed) Boufroura; 6 лютага 1951, Лош — 28 студзеня 2005, Эўрэ) — французскі кінаакцёр, комік.

Жак Вільрэ
Дата нараджэння 6 лютага 1951(1951-02-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2005(2005-01-28)[4][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Alexandre Villeret[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0898317
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы дзякуючы фільмам «Суп з капустай», «Вячэра з прыдуркам».

З 1972 года прымаў актыўны ўдзел у тэатральных пастаноўках у Парыжы, Рэймсе, Ліёне. Неўзабаве рэжысёр Іў Буасэ запрасіў яго зняцца ў фільме «Здарэнняў няма / R.A.S.». Затым у 1976 годзе ён зняўся ў фільме Клода Лелуша «Добры і злыя», удзел у якім стаў яго першай вялікай роляй у кіно і пачаткам шматгадовага супрацоўніцтва з рэжысёрам.

Тыпаж Вільрэ — немудрагелісты таўстун, аматар віна — замацаваў за ім вызначанае жанравае амплуа, зрабіў яго акцёрам другога плана.

Ён стаў адным з папулярных французскіх комікаў пасля фільма Клода Зідзі «Дурны, але дысцыплінаваны». У фільме «Суп з капустай» Вільрэ зняўся разам з легендай французскага кіно Луі дэ Фюнесам.

Паралельна ён працягваў іграць у тэатры, дзе мог рэалізаваць сябе, адышоўшы ад вузкага амплуа.

У 1998 годзе фільм з удзелам Вільрэ «Вячэра з прыдуркам» меў вялікі поспех і сабраў у Францыі дзевяць мільёнаў гледачоў.

Крыніцы

правіць
  1. Jacques Villeret // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jacques Villeret // GeneaStar
  3. Fichier des personnes décédées
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  5. Fichier des personnes décédées mirror
  6. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article1923