Адкрыць галоўнае меню

Жалезная гвардыя (рум.: Garda de fier) — ультраправая румынская палітычная арганізацыя. Заснаваная Карнэліу Зэля Кадрану (які ўзначальваў арганізацыю да свайго забойства ў 1938) 24 ліпеня 1927 як «Легіён арханёла Міхаіла». Гвардыя была выдзеленая са складу Легіёна ў 1930 як параваеннае крыло, аднак назву «Жалезная гвардыя» звычайна адносяць да ўсёй партыі. У чэрвені 1935 Легіён змяніў сваю афіцыйную назву на «Усё для краіны».

Жалезная гвардыя
Garda de Fier
Guardiadehierro.svg
Лідар Карнэліу Зэля Кадрану,
Хорыя Сіма
Заснавальнік Corneliu Zelea Codreanu[d]
Дата заснавання 1927
Дата роспуску 1945
Штаб-кватэра Бухарэст
Ідэалогія антыкамунізм, антысемітызм, клерыкальны фашызм, фашызм, нацыяналізм
Commons-logo.svg Жалезная гвардыя на Вікісховішчы

Ідэалогія партыі з'яўлялася антыкамуністычнай, антысеміцкай і клерыкальна-фашысцкай. Моладзевы рух Легіёна грунтавалася на тэалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

У 1940, падтрымаўшы маршала Іон Антанэску, Гвардыя прыйшла да ўлады. Аднак хутка супярэчнасці з дыктатарам прывялі да няўдалай спробы перавароту, пасля якога, 22 студзеня 1941, Жалезная гвардыя была разагнаная, а яе прыхільнікі знятыя з дзяржаўных пасад.

Гл. таксамаПравіць