Жамайцкае ўзвышша

(Пасля перасылкі з Жамойцкае ўзвышша)
Ландшафт Жамойці — вёска Лопайчай (Рэтаўскае самакіраванне). Фота 2009 г.

Жамайцкае ўзвышша (літ.: Žemaičių aukštuma) знаходзіцца на захадзе Літвы, у басейнах рэк Вянта, Юра, Мінія і Дубіса. Найвышэйшы пункт г. Мядзвегаліс (234 м).

Складзенае з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгорысты рэльеф. Заходнія схілы адрозніваюцца хвалістай паверхняй і паступова ўзнімаюцца над прыморскай нізінай. Цэнтральная, водападзельная частка мае ўзгорыстую паверхню, з марэннымі градамі, выцягнутымі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, катлавінамі з азёрамі і балотамі. На ўсходзе паверхня пераходзіць у Сярэднелітоўскую нізіну.

Клімат вільготны, сярэднягадавая колкасць ападкаў на Жамайцкім узвышшы дасягае 930 мм. Распаўсюджаны хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, паша, ралля.