Жамойцкая харугва

Жамойцкая харугва (польск.: Chorągiew Żmudzka) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Жамойцкага староства Вялікага княства Літоўскага.

Паспалітае рушэнне Жамойцкага староства

сцяг апалчэння (рэканструкцыя)
Зацверджаны 1566
Прапорцыя

адваротны бок

Апісанне правіць

Белае палотнішча з дзвюма косамі, на пярэднім баку мае выяву Пагоні — герба Вялікага княства Літоўскага на чырвонай тарчы, на адваротным — паўсталага чорнага мядзведзя ў срэбным (белым) ашыйніку на чырвонай тарчы — герба Жамойцкага княства (староства)[1].

На харугве часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў, вакол выяў гербаў, прамавугольнікам напісана імя і тытул караля Жыгімонта Вазы — Sigismundus III Dei gratia rex Poloniae magnus dux Lithuaniae.

Гісторыя правіць

Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»[2]. Аляксандр Гваньіні паведамляе, што ў ваяводства на белым сцягу з дзвюма косамі звычайна выяўлены герб Вялікага княства Літоўскага Пагоня на чырвоным шчыце[3][4]. Марцін Бельскі сваёй «Хронікі польскай» (1597)[5] і Барталамей Папроцкі ў сваёй кнізе «Гербы польскага рыцарства»[pl] (1584)[6] паведамляюць, што на адным баку харугвы выяўлена Пагоня, на другім — паўсталы чорны мядзведзь у белым ашыйніку, у чырвонай тарчы, як сімвал сваёй зямлі. Аналагічнае апісанне сцяга ў XVIII стагоддзі паўтарыў Каспар Нясецкі[7].

Узнікненне герба Жамойцкага княства (староства) звязваюць са старажытным паданнем, што арыстакратычныя сям’я Урсінаў (ад лац.: ursus — мядзведзь або мядзведжы) перасялілася з Італіі ў Літву[8].

На аснове сцяга староства ў 1994 годзе Эдмундасам Рымшам[lt] (літ.: Edmundas Rimša) створаны сцяг гістарычнага рэгіёну Жамойць — белае палотнішча з дзвюма касіцамі, якое мае вузкую чырвоную аблямоўку і поўны герб Жамойці.

Зноскі

Спасылкі правіць