Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont, народжаная Vaimboult, 26 красавіка 1711, Руан8 верасня 1780, Шавано) — французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспера Мерымэ[7].

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон
фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont
Jeanne-Marie Leprince de Beaumont.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Marie-Barbe Leprince
Дата нараджэння 26 красавіка 1711(1711-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэння Руан
Дата смерці 6 снежня 1776(1776-12-06)[4][5][6] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Elisabeth Charlotte Leprince de Beaumont[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, збіральнікі народных казак, рэдактар
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова твораў французская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю.

Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа.

У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.

Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман «Трыумф праўды» (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка «Прыгажуні і Пачвары» (La Belle et la Bête, 1757).

Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае «Прыгажуню і Пачвару», з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы «Прыемныя ночы». Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднаразова экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119481006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jeanne-Marie Leprince de Beaumont // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б burial record — 1776. — С. 190. Праверана 14 сакавіка 2021.
  5. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 20 лістапада 2022.
  6. http://leprincedebeaumont.univ-lorraine.fr/fr/chronologie
  7. ЛЮБЯЩЕЕ СЕРДЦЕ ИСПОЛНИЛОСЬ 200 ЛЕТ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ ПРОСПЕРА МЕРИМЕ. Леонид ПОРИЦКИЙ

СпасылкіПравіць