Жанна Мікалаеўна Мішур

Жанна Мікалаеўна Мішур (24 сакавіка 1962, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Жанна Мікалаеўна Мішур
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 24 сакавіка 1962(1962-03-24) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзілася 24 сакавіка 1962 года ў г. Бабруйску.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.

Працавала старшай піянерважатай у сярэдняй школе № 20 г. Бабруйска; выкладчыкам матэматыкі Бабруйскага сярэдняга прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 142; настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе № 28 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце школы-інтэрната для слабых на слых дзяцей Ленінскага раённага аддзела адукацыі г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Бабруйска».

З'яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання і Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна.

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі правіць