Жан-Батыст Лепрэнс

Жан-Батыст Лепрэнс (франц. Jean-Baptiste Le Prince, 17 верасня 1734, Мец — 30 верасня 1781, Сен-Дэні-дзю-Пор каля Парыжа) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр стылю ракако.

Жан-Батыст Лепрэнс
фр.: Jean-Baptiste Nicolas Le Prince
Дата нараджэння 17 верасня 1734(1734-09-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1781(1781-09-30)[3][1][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, рысавальнік
Жанр партрэт
Уплыў Франсуа Бушэ
Уплыў на Charles Clément Bervic[d], Jean Baptiste Hilaire[d] і Tavernier de Jonquières[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лепрэнс вывучаў жывапіс у родным горадзе Мец. У 1750 годзе адправіўся ў Парыж, дзе стаў адным з лепшых вучняў жывапісцаў Франсуа Бушэ і Жазефа-Мары В’ена. Раннія працы Лепрэнса ў выбары тэм, сюжэтаў і манеры падобныя да твораў яго настаўнікаў. У 1752 годзе Лепрэнс ажаніўся з багатай дзяўчынай Гіпон, якая была амаль удвая старэйшая за яго. У 1756 годзе бег ад яе ў Італію, а праз два гады ў Расію.

У 1758 годзе Лепрэнс па запрашэнні І. І. Шувалава прыбыў у Расію (спачатку ў Санкт-Пецярбург, а затым у Маскву, дзе знаходзіліся два яго браты і сястра) разам з групай мастакоў для працы ў толькі што створанай імператрыцай Лізаветай Пятроўнай Расійскай Акадэміі мастацтваў. Лепрэнс пражыў у Расіі пяць гадоў, працаваў у Санкт-Пецярбургу і Маскве, падарожнічаў па Фінляндыі, Літве і Сібіры (некаторыя даследчыкі лічаць, што Лепрэнс дабраўся толькі да Казані). Лепрэнс з’ехаў з Расіі ў маі 1762 года, пабываўшы па шляху ў Ліфляндыі. Вярнуўся ў Парыж у снежні 1763 года з шырокай калекцыяй малюнкаў, якія ён выкарыстоўваў для карцін і гравюр.

У 1765 годзе Ж.-Б. Лепрэнса абралі правадзейным членам Каралеўскай акадэмія жывапісу і скульптуры ў Парыжы. Сярод яго вядомых вучняў быў Жан Прудом. Сястра Ж.-Б. Лепрэнса была замужам за граматыкам, аўтарам падручніка па рускай мове Ж.-Б. Ж. Шарпанцье.

Зноскі