Жаўтушка лугавая

Жаўтушка лугавая[1] (Colias hyale) — дзённы матылёк з падсямейства жаўтушкі (Coliadinae).

Жаўтушка лугавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colias hyale L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  78615
EOL  175635

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла самца 23-25 ​​мм. Вусікі паступова патаўшчаюцца да вяршыні, без рэзка адасобленай булавы, знізу ружовыя, зверху цёмныя. Крылы зверху бледныя, жаўтлява-зялёныя, часам з цёмным налётам ля кораня. Пярэдняе крыло зверху з цёмнай аблямоўкай, не дасягае анальнага краю; аблямоўка мае расплывістую пляму колеру фону, дыскавая пляма чорная, суцэльная, авальная. Задняе крыло зверху са слабым цёмным апыленнем па краі і двайной аранжавай дыскальнай плямай. Махра ружовая. Фон ніжняй паверхні жоўты.

Даўжыня пярэднега крыла самкі 23-28 мм. Малюнак, як у самца, фон крылаў зверху амаль белы, з лёгкім жаўтлявым або крыху зялёным адценнем. Цёмная краёвая аблямоўка на заднім крыле слаба развітая, часам адсутнічае.

Вусені зялёныя, з чатырма падоўжнымі жоўтымі палосамі, з двума шэрагамі чорных кропак на спінны баку цела.

Зноскі

  1. Напісанне Жаўтушка лугавая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.429