Жоўтая чапля (Ardeola ralloides) — птушка сямейства чаплевых.
Жоўтая чапля даўжынёй 40—49 см, вага 250—300 г., размах крылаў ад 71 да 80 см. Апярэнне жоўта-вохрыстага колеру. Жывот, хвост і крылы белыя. Лапы чырвоныя, дзюба зелянява-жоўтая, вяршыня дзюбы чорная. У шлюбным уборы ў птушкі на патыліцы з'яўляюцца падоўжаныя, белыя з чорнай аблямоўкай пёры. Маладыя птушкі афарбаваныя крыху цямней.
Арэал разарваны — Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Блiзкi Усход да Казахстана, Афрыка без Сахары і Калахары, Мадагаскар.
Насяляе пералескi або групы густых i высокiх кустоў у дэльтах рэк, памiж азёрамi або рысавымi палямi, вельмi рэдка па краях трыснягу.
Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. У вельмi невялiкай колькасцi залятае амаль ва ўсе еўрапейскiя краiны. Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала; большая частка зімуе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары.
Асаблiвасцi бiялогiiПравіць
Гняздо ў калонii, часта з iншымi вiдамi чаплевых; спарадычна, таксама i адзiночна. Гэта ажурны стажок на кустах, дрэвах або на заламаным трысняг.
Яйкi (4-6) звычайна падоўжаныя, амаль з аднолькавымi канцамi, свежыя — зеленавата-блакiтныя.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
- Rob Hume Vögel in Europa. Dorling Kindersly Limited, London 2002, ISBN 3-8310-0430-7
- Anne Puchta & Klaus Richarz: Steinbachs großer Vogelführer. Eugen Ulmer KG, Stuttgart 2006, ISBN 3-8001-4864-1
- Svensson, Grant, Mullarney & Zetterström: Der neue Kosmos-Vogelführer. Franckh-Kosmos Verlags-GmbH, Stuttgart 1999, ISBN 3-440-07720-9