Жуан Матынью
Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью[3] або Жуан Маўтынью (парт.: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Жуан Філіпі Ірыя Сантуш Матынью | ||||||||||||||||||
Мянушкі | Новы Хаві | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 верасня 1986[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | ||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||
Вага | 61 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Брага | ||||||||||||||||||
Нумар | 28 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіць«Спортынг»
правіцьДа 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».
Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.
У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.
У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.
«Порту»
правіць5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 года[4].
«Манака»
правіць24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за Матынью[5].
«Вулверхэмптан Уондэрэрс»
правіцьУ ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады[6]. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента ў чэрвені 2023 года.
«Брага»
правіцьУ жніўні 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Брагай».
Міжнародная кар’ера
правіцьУ зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.
Дасягненні
правіцьКлубныя
правіць- Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Чэмпіён Партугаліі (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2010, 2011
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2011
- Чэмпіён Францыі: 2017
Міжнародныя
правіць- Чэмпіён Еўропы: 2016
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.zerozero.pt/jogador.php?edicao_id=0&id=7608
- ↑ João Moutinho // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ О переходе Моутинью из «Спортинга» в «Порту» объявлено официально Архівавана 7 ліпеня 2010.. championat.ru
- ↑ Monaco pay €70 million for Porto pair. Goal.com.
- ↑ «Вулверхэмптон» подтвердил переход Моутинью. by.tribuna.com.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жуан Матынью