Жуль Сезар Савіньі

Французскі натураліст і заолаг.

Жуль Сезар Савіньі (фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny; 5 красавіка 1777; Провен, Францыя — 5 кастрычніка 1851; Версаль, Францыя) — французскі натураліст і заолаг. Вядомы па сваіх даследаваннях нехрыбтовых, якія насяляюць Егіпет і Сірыю: павукападобных, ракападобных, малюскаў, чарвякоў, складаных асцыдый. Заслугай навукоўца з’яўляецца і ўсталяванне факта гамалогіі ротавых частак насякомых[3].

Жуль Сезар Савіньі
фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny
Дата нараджэння 5 красавіка 1777(1777-04-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1851(1851-10-05)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, заолаг, арнітолаг, энтамолаг
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Savigny».

Жыццё і дзейнасць правіць

Нарадзіўся ў старадаўнім французскім горадзе Провен, змесцаваным у Шампані.

Ва узросце 16 гадоў для завяршэння навучання адправіўся ў Парыж, дзе з такими натуралістамі як Жан-Батыст Ламрк і Жорж Леапольд Кюўе працаваў у нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі.

Здзейсніў падарожжа ў Кітай. Падчас навуковай экспедыцыі Напалеона Банапарта ў Егіпет у 1798—1802 гадах, Савіньі суправаджаў, у якасці заолага, Жофруа Сэнт-Ілера. У экспедыцыі Савіньі займаўся, галоўным чынам, вывучэннем нехрыбтовых. Па вяртанні, Савіньі публікуе паміж 1809 і 1813 годам каля пяцідзесяці даследчых публікацый пра насякомых, на падставе сабраных у гэтай кампаніі матэрыялаў.

У 1817 годзе зрок Савіньі пагоршыўся, і яму давялося на некалькі гадоў спыніць працу.

30 ліпеня 1821 года Савіньі быў абраны чальцом Французскай акадэміі навук[4]. Ён з’яўляўся таксама чальцом шматлікіх замежных акадэмій, у прыватнасці, у 1826 годзе быў абраны карэспандэнтам Прускай Каралеўскай акадэміі навук [5].

У 1824 годзе ён пазбыўся зроку.

Памёр Савіньі у 1851 годзе у Парыжы[6].

 
Магіла Савіньі ў Провене

Бібліяграфія правіць

  • Histoire naturelle des Dorades de Chine", 1798.
  • Histoire naturelle et mythologique de l’ibis. París, 1805.
  • Description de l'Égypte. París, 1805.
  • Système des oiseaux de l'Égypte et de la Syrie, 1811.[7]
  • Mémoires sur les animaux sans vertèbres. Ed. d'Éterville & Dufour: Paris, 1816—1820.

Названыя ў гонар навукоўца біялагічныя роды і віды правіць

Роды правіць

  • Savignya DC.
  • Savignyella DC.
  • Savignia Blackwall, 1833[8]

Віды правіць

  • Acanthodactylus savignyi Audouin, 1809[9]
  • Anachis savignyi Moazzo, 1939
  • Ciona savignyi Herdman, 1882
  • Diadema savignyi (Audouin, 1809)
  • Embia savignyi Westwood, 1837
  • Goniopora savignyi (Dana, 1846)
  • Hyla savignyi Audouin, 1827
  • Leptochelia savignyi (Krøyer, 1842)
  • Loimia savignyi M’Intosh, 1885
  • Microcosmus savignyi Monniot, 1962
  • Ophiactis savignyi J. Müller & Troschel
  • Planaxis savignyi Deshayes, 1844
  • Pusia savignyi Payraudeau, 1826)
  • Sepia savignyi H. de Blainville, 1827
  • Siderastrea savignyana H. Milne Edwards & Haime, 1850
  • Dynamenella savignii H. Milne Edwards, 1840
  • Thais savignyi (Deshayes, 1844)
  • Trapelus savignii A.M.C. Duméril & Bibron, 1837
  • Trididemnum savignii (Herdman, 1886)

Зноскі

  1. а б Marie-Jules César Lelorgue de Savigny // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=17626 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  3. The Anatomy of the Mouth-parts and of the Sucking Apparatus of Some Diptera by George Dimmock
  4. Académie des sciences. Les membres du passé dont le nom commence par S (фр.).
  5. Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften. Marie Jules César LELORGNE de Savigny (ням.).
  6. Archives des Yvelines, commune de Versailles, acte de décès 865, année 1851 (page 183/219)
  7. Maurice Boubier (1925). L’Évolution de l’ornithologie. Ed. Librairie Félix Alcan. París, Nouvelle collection scientifique : ii + 308 p.
  8. Blackwall, J. (1833). "Characters of some undescribed genera and species of Araneidae". London and Edinburgh Philosophical Magazine and Journal of Science (. 3 (3): 104–112.
  9. Beolens, Bo; Watkins, Michael; Grayson, Michael (2011). The Eponym Dictionary of Reptiles. Baltimore: Johns Hopkins University Press. pp. 233–234. ISBN 978-1-4214-0135-5.