Жыта 'Беняконскае'

Жыта 'Беняконскае' — селекцыйны сорт роду Жыта (Secale).

Жыта 'Беняконскае'
Сістэматыка
Род Жыта (Secale)
Сорт Жыта 'Беняконскае'
Сінонімы
Жыта 'Беняконская'
Паходжанне
Краіна паходжання Расійская імперыя, СССР
Селекцыянер Вацлаў Ластоўскі, А. М. Багамолаў
Рэзкасць
Узнагароды

Гісторыя

правіць

Пачатак селекцыі

правіць

У 1911 годзе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Беняконскай доследнай станцыі шляхам індывідуальнага адбору была выдзелена форма жыта, устойлівая да фузарыёзу — хваробы, якая напалову якая зніжае ўраджай жыта. Новая форма была адаптавана да прыродных умоў Віленшчыны. Асноўны матэрыял, з якога вырошчвалася Беняконскае жыта, паходзіў ад гаспадара з вёскі Пабержа  (літ.) на поўдні Віленскага павету з глебы тыпу паазёрская беліца  (польск.), моцна насычанай, злітой, халоднай і вельмі беднай пажыўнымі рэчывамі[1]. В. Ластоўскі адбіраў як мага болей раслін з самым лепшым калоссем. Падчас Першай Сусветнай вайны, з 1915 па 1918, строгая селекцыя не была праведзена, толькі захаваны матэрыял, а ў 1918 кніга па радаводах была адноўлена восенню[1].

З пачатку 1920-х гадоў Беняконскае жыта сталі вырошчваць у гаспадарках Віленшчыны[1].

Пасляваенны час

правіць

Узоры насення ўдалося захаваць падчас Вялікай Айчыннай вайны, а пасля яе заканчэння вучоны-селекцыянер А. М. Багамолаў і Г. С. Кананкоў[2] працягнулі селекцыйную працу. Досведы па стварэнні новага сорта жыта шляхам адбору лепшых раслін з іншых сартоў скончыліся прызнаннем сорту жыта 'Беняконскае'.

У 1950 годзе сорт быў раянаваны ў Гродзенскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях Беларусі, затым у Вільнюскай вобласці Літве. Да 1964 года занятая пад ім пасяўная плошча перавышала мільён гектараў. Гэты сорт адыграў значную ролю ў павышэнні ўраджайнасці жыта ў рэспубліцы[2]. Калі раней збіралі 5-6 цэнтнераў з гектара, то са з’яўленнем новага сорта — да 30 цэнтнераў[3]. Лічыцца, што ў сярэдзіне 1960-х гадоў прыкладна кожная другая буханка жытняга хлебу ў Беларусі і Літве выпякалася з беняконскага жыта[4].

Адзнакі

правіць

У 1916-17 прафесар Курт фон Ромкер  (ням.) праводзіў у вобласці «Обер-Ост» параўнальнае даследванне, у якім вывучаў розніцу паміж 13 сартоў жыта, у якім Беняконскае жыта заняло чацвёртае месца, а па трываласці — другое. У 1921 годзе ў Бенякове праводзіўся ўласны падобны эксперымент з 6 сартамі, у якім Беняконскае жыта перамагло[1].

У Вялікай Савецкай энцыклапедыі Беняконскае жыта называецца ў шэрагу тагачасных лепшых сартоў[5]. Звычайна сорт больш за пяць гадоў не існуе. А сорт 'Беняконскае' выкарыстоўваўся каля 25 гадоў[6]

Зноскі

Спасылкі

правіць