Жыццё беларуса
«Жыццё беларуса» — газета на беларускай мове; выдавалася ў Вільні, першы нумар выйшаў 19 жніўня 1925 года. Выходзіла 3 разы на тыдзень, апошні нумар выдадзены 12 лістапада 1925 (агулам выдана 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваныя). Газета закрытая з-за ўціску польскіх уладаў. Першая газета, якая выдавалася ад імя Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой. Рэдактары Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава (з № 8 за 3.10.1925).
«Жыццё беларуса» | |
---|---|
Тып | газета |
Рэдактар | Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава |
Заснавана | 19 жніўня 1925 |
Спыненне публікацый | 12 лістапада 1925 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня, Віленская вул. п. 6 (Wilenska 12, m. 6). |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выступала ў абарону правоў беларусаў, у т.л. права на родную мову. Інфармавала пра страйк у Крынках, барацьбу з камуністамі на Беласточчыне, беларускі грамадска-культурніцкі рух у Літве і Латвіі. Сярод змяшчаных у газеце матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойма беларускіх дэпутатаў А. Станкевіча, Ф. Ярэміча, нарыс А. Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Я. Купалы, Ц. Гартнага, У. Сыча.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыццё беларуса
- «Жыцьцё беларуса» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх