Фабіян Мацвеевіч Ярэміч

беларускі грамадска-палітычны дзеяч (1891—1958)
(Пасля перасылкі з Фабіян Ярэміч)

Фабіян Мацвеевіч Ярэміч (20 студзеня 1891, вёска Дуляўцы сучаснага Ваўкавыскага раёна — 29 чэрвеня 1958) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Фабіян Мацвеевіч Ярэміч
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 18 студзеня 1891(1891-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1958(1958-06-29) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Паходзіў з беларускай сялянскай каталіцкай сям’і. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбургу. Працаваў у Вільні тэхнікам. За сацыял-дэмакратычную работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме (1912). Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда (снежань 1917). Сябра прэзідыума Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Сябра Рады БНР (1918).

 
Фабіян Ярэміч пад сцягам «Сялянскі саюз» на карыкатуры ў часопісе «Маланка» № 15, 1926

У 19191922 — начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат сейма Польшчы 3-х скліканняў (1922 — 1935), старшыня Беларускага пасольскага клуба ў 19251930. Адзін з арганізатараў і лідараў Беларускага сялянскага саюза (1925), Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1926). Выдаваў газету «Сялянская ніва» (1925—1930). У 1926 г. у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з Пятром Мятлой наведаў БССР.

У час Другой сусветнай вайны працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў Мінску і Барысаве. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944). У 19451956 рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.

Зноскі