Завадское ці Завадскэ[1] (укр.: Заводське) — горад у Лохвыцкім раёне Палтаўскай вобласці Украіны.

Горад
Завадскэ
укр.: Заводське
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1928
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сталінка (да 1961 г.), Чэрвоназавадскэ (да 2016 г.)
Горад з
Плошча
12,93 км²
Насельніцтва
8300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-5356
Паштовы індэкс
37240
КААТУУ
5322610600
Афіцыйны сайт
Завадскэ на карце Украіны ±
Завадскэ (Украіна)
Завадскэ
Завадскэ (Палтаўская вобласць)
Завадскэ

Горад заснаваны ў 1928 г. як пасёлак Сталінка ў сувязі з будаўніцтвам цукровага завода. 7 лістапада 1928 г. адбылася ўрачыстая закладка завода, а ўжо 3 кастрычніка 1929 г. пачаўся першы вытворчы сезон. У 1931 г. у горадзе засноўваецца механічны тэхнікум, пры цукровым заводзе ствараецца МТС, пабудаваны гарадская бальніца са стацыянарам, паліклініка і рэабілітацыйнае аддзяленне.

Пасёлак Сталінка ў 1961 г. перайменаваны ў пасёлак Чэрвоназавадскэ. У 1977 г. Чэрвоназавадскэ атрымлівае статус горад. У 2015 г. у мэтах выканання закона аб дэкамунізацыі назва горада падлягала змене. Гарадская ўлада за тэрмін, прадугледжаны для самастойнай змены назвы, не выпрацавала свайго рашэння, таму 4 лютага 2016 г. пастановай Вярхоўнай Рады Украіны Чэрвоназавадскэ было перайменавана на Завадскэ.

Зноскі