Заварны крэмкрэм, прыгатаваны з малака або вяршкоў, яек (звычайна толькі жаўтка) і цукру.

Заварны крэм у шкляной місцы

Заварны крэм можа выкарыстоўвацца як салодкі соус, на яго аснове рыхтуюць і больш складаныя стравы: дэсерты, мусы, суфле, пудынгі і крэмы. Заварны крэм шырока выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы кандытарскіх вырабаў: ім паліваюць тарты і пракладваюць іх каржы (напалеон, бостанскі торт[en]), накладваюць у пірожныя (эклеры), тарты і тарталеткі (яечны тарт) і іншыя дэсерты (трайфл, цяван-мусі, крэм-брюле). На яго аснове рыхтуюць і марожанае.

Заварны крэм можна запякаць, што ператварае яго ў паўнавартасны дэсерт.