Завядзёнка

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Завядзё́нка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Галіны Адамовіч[ru], зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») ў 2006 годзе.[1]

ЗавядзёнкаM:
Завядзёнка
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 19 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2006
IMDb ID 1097272

Сюжэт правіць

Кароткі фільм з дзвюх частак здымаўся на Палессі, героі — сям’я Івана і Таццяны Слуцкіх з вёскі Старына. У іх 12 дзяцей, 9 унукаў — і гаспадарка з чатырма каровамі і грузавіком. Але фільм далёкі ад афіцыёзнага кічу ці этнаграфічнае замалёўкі. Ён — пра святасць штодзённасці і клапатлівую прысутнасць сакральнага. Побытавыя справы, гаспадарка, кухня асвечаныя цяплом і любоўю; турботы дня заспяваюць гаспадыню ў царкве, а твары дзяцей ззяюць, як жывыя абразы.

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Галіна Адамовіч

Удзел у фестывалях правіць

  • «Залаты Віцязь[ru]» за найлепшы дакументальны фільм на 16-м Міжнародным кінафестывалі славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Серпухаў, 2006)
  • Прыз за найлепшую рэжысуру на 5-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно «Cronograf» у Кішынёве (Малдова, 2006)
  • Прыз за найлепшы дакументальны фільм на 11-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Тэгеране (Іран, 2006)
  • Дыплом журы «за глыбокае пранікненне ў паўсядзённае жыццё» на 3-м Міжнародным кінафестывалі жаночага кіно (Ерэван, 2006)
  • прыз «Серебряный Дракон» за найлепшы дакументальны фільм на 47-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Кракаве (2007)

Зноскі

  1. "Фільм пра палескую сьвятасьць". Наша Ніва. 06.04.2006 / 23:20. Праверана 2020-04-25. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць