Загрос
Загрос (перс.: زاگرۆس) — горная сістэма ў Іране, на паўднёвым захадзе Іранскага нагор’я. Даўжыня 1600 км, шырыня 200—300 км, пераважная вышыня 2000-3000 м, найбольшая (г. Зердкух) — 4548 м.
Загрос | |
---|---|
перс. زاگرس | |
Краіны | |
Перыяд утварэння | Міяцэн |
Плошча | 533 512 км² |
Даўжыня | 1 600 км |
Шырыня | 300 км |
Найвышэйшая вяршыня | Зерд-Кух |
Найвышэйшы пункт | 4548 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геалогія і рэльеф
правіцьСкальная сістэма з 15-20 паралельных хрыбтоў, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзелены падоўжнымі і папярочнымі вузкімі каньёнападобнымі цяснінамі і катлавінамі. Невялікія ледавікі. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў мезазою і кайназою. Пашыраны карст. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе агаляецца дамезазойскі фундамент з вялікімі салянымі купаламі. Радовішчы нафты. У паўночна-заходніх адгор’ях бярэ пачатак рака Кызылузен.
Клімат і расліннасць
правіцьКлімат субтрапічны, сухі. Пераважаюць горна-пустынныя ландшафты. У міжгорных катлавінах азёры, саланчакі, аазісы (фінікавая пальма, цытрусавыя, вінаград). Заходняя частка сярэдняга пояса найбольш вільготная (лясы і рэдкалессі з дубу, вязу, клёну і інш.); вышэй — альпійскія лугі і нізкарослая хмызняковая расліннасць. Дуб Quercus brantii займае больш за 50 % лясоў Загроскага ляснога раёна і з’яўляецца самым важным відам дрэў Загроса[1]. Сярод жывёл закаўказскі горны баран.
Зноскі
- ↑ M. Heydari. Plant species in Oak (Quercus brantii Lindl.) understory and their relationship with physical and chemical propertiesof soil in different altitude classes in the Arghvan valley protected area, Iran(недаступная спасылка). Caspian Journal of Environmental Sciences, 2013, Vol. 11 No.1, pp. 97~110 (2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 10 April 2014.
Літаратура
правіць- Загрос // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Загрос