Закон дзейных мас

(Пасля перасылкі з Закон дзеючых мас)

Зако́н дзе́йных мас вызначае суадносіны паміж канцэнтрацыямі прадуктаў рэакцыі і зыходных рэчываў у стане хімічнай раўнавагі; адзін з асноўных законаў фізічнай хіміі.

Адкрыты ў 1864—67 гг. нарвежскімі вучонымі К. Гульдбергам і П.Вааге, якія назвалі «дзейнай масай» рэчыва яго колькасць у адзінцы аб'ёму (канцэнтрацыю), адсюль назва.

Паводле закону дзейных мас пры нязменнай тэмпературы скорасць элементарнай гамагеннай рэакцыі прама прапарцыянальная здабытку канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў у ступенях, роўных стэхіяметрычным каэфіцыентам гэтых рэчываў ва ўраўненні хімічнай рэакцыі.

Напрыклад, для элементарнай хімічнай рэакцыі віду:

закон дзейных мас можна запісаць у выглядзе:

дзе  — скорасць хімічнай рэакцыі,  — канстанта скорасці рэакцыі.

Законам дзейных мас карыстаюцца пры разліках у хімічнай кінетыцы і тэрмадынаміцы.

Літаратура правіць