«Залатая рыба»[2] (фр.: Histoire d’un poisson rouge) — кароткаметражны фільм рэжысёра Эдмана Ceшана, зняты пры ўдзеле студыі Жака-Іва Кусто «Les Requins associés».

Залатая рыбаM:
фр.: Histoire d'un poisson rouge
Рэжысёр
Прадзюсар
Кампазітар
Кінакампанія Columbia Pictures
Працягласць 19 хв.
Краіна
Мова французская
Год 12 кастрычніка 1959[1]
IMDb ID 0052855

Фільм, з музычным суправаджэннем, але без дыялогаў, прымушае задумацца, якімі моцнымі бываць нашы прадузятасці.

У фільме расказваецца пра японскага хлопчыка, які жыве ў Парыжы і ў якога не складваюцца адносіны з аднакласнікамі. Аднойчы на карнавале хлопчык выйграў залатую рыбку. Ён прыносіць яе дадому, выпускае ў ёмістасць з вадой і ставіць побач з клеткай, у якой сядзіць канарэйка. Пакуль хлопчык у школе і дома нікога няма, рыбка і канарэйка гуляюць. Рыбка выпадкова выскоквае з вады і падае побач з акварыумам.

У акно залазіць вулічная котка, якая з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для маленькай рыбкі. Котка спрабуе нападаць на канарэйку, але тая абаронена клеткай. Потым котка заўважае рыбку, якая сутаргава адкрывае рот. Глядач думае, што зараз котка зжарэ рыбку, але котка хапае рыбку зубамі і вяртае ў чашу, ратуючы ёй жыццё. У гэты момант вяртаецца хлопчык, а кот пакідае кватэру.

Узнагароды

правіць

Фільм атрымаў адмысловую прэмію журы Канскага кінафестывалю 1959 года, а таксама прэмію Амерыканскай Кінаакадэміі («Оскар») за лепшы кароткаметражны фільм 1960 года.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0052855/releaseinfo Праверана 30 жніўня 2016.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — артыкул Жак-Іў Кусто