Залескі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Залессе.

Залескі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Залессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 165
Залескі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Капыльшчынскага і Лучайкаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1959 года ў склад Мамайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Лужкоўскага сельсавета Мёрскага раёна перададзены 22 населеныя пункты (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы, Хлусы, хутар Гарадзец)[3]. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна перададзены 21 населены пункт (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарадзец, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі і Ткачы)[4]. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета Шкунціцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1165 чалавек[6], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.