Залессе (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Зале́ссе[2] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Залессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
76
Насельніцтва
170[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820016
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Залессе (Акцябрскі раён)
Залессе (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Залессе (Акцябрскі раён)

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, побач з вёскай — станцыя Бумажкова на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Водная сістэма

правіць

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода

правіць

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сістэма

правіць

Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.

Інфармацыя

правіць

Планіроўка — выгінастая вуліца, да якой на ўсходзе прымыкае невялікі адасоблены ўчастак забудовы і чыгуначная станцыя Бумажкова. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя як засценак Залессе ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у засценку жыла чыншавая шляхта, якая займалася земляробствам. Па стану на 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі побач з вёскай пачала дзейнічаць станцыя Залессе (зараз — Бумажкова).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 9 двароў і забілі 21 жыхара.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2011 год — 76 двароў, 170 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1795 год — 3 двары, 19 жыхароў.
  • 1834 год — 4 двары.
  • 1897 год — 14 двароў, 72 жыхары.
  • 1908 год — 88 жыхароў.
  • 1917 год — 21 двор, 109 жыхароў.
  • 1959 год — 268 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 96 двароў, 232 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

правіць