Залізці[1] (укр.: Залізці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, цэнтр аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Пасёлак гарадскога тыпу
Залізці
укр.: Залізці
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
4,4 км²
Вышыня цэнтра
331 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2600 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3540
Паштовы індэкс
47234
КААТУУ
6122655300
Афіцыйны сайт
Залізці на карце Украіны ±
Залізці (Украіна)
Залізці
Залізці (Цярнопальская вобласць)
Залізці

Агульная характарыстыка правіць

Залізці размешчаны па абодва бакі ракі Сэрэт. На ўсходніх ўскраінах мястэчка ў яе ўпадае рака Гук. На правым беразе ракі Сэрэт знаходзяцца Старыя Залізці, на левабярэжжы — Новыя Залізці, хоць адміністрацыйна гэта адзін населены пункт. Частка мястэчка прымыкае да маляўнічага ставу. Раней стаў быў значна большым. Але пасля няўдалай меліярацыі гэтага рэгіёну ў сярэдзіне ХХ ст. плошча става паменшылася ў разы, значныя тэрыторыі былі забалочаныя.

Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датуецца 1483 г. Тады яно было часткай Алескіх маёнткаў, што пасля смерці Яна з Сянно перайшлі ва ўласнасць яго сына Пятра Сенненскага. У дакуменце, удакладняючым мяжу паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім 1546 р., пазначана, што Залізці (Залозцы) заклаў нехта пан Марцін. У пачатку XVI ст. кароль Жыгімонт I падарыў гэтыя землі Марціну Камянецкаму, які спрыяў будаўніцтву замка (па іншай версіі Марцін Камянецкі стаў памешчыкам пасля шлюбу з дачкой Пятра Сенненскага Ядвігай). Пасля смерці Марціна Камянецкага ўласнікам стаў яго сын Ян — верагодна, падольскі ваявода. У 1516 г. Залізці атрымалі статус горада, у 1520 г. — магдэбургскае права (просьба Марціна Камянецкага, дазвол Жыгімонта I Старога).

У мястэчку дзейнічаюць спецыялізаваная агульнаадукацыйная школа І-ІІІ ступеняў з паглыбленым вывучэннем замежных моў, музычная школа, дом культуры, бібліятэка, бальніца, некалькі аптэк, аддзяленне сувязі, пякарня, спіртзавод, завод харчовых тавараў, прыватнае прадпрыемства «Скала», ААТ «Аграпрамтэхніка», рыбгасп, цырульня і інш.

Зноскі