Замак Юсэ
Замак Юсэ (фр.: Château d'Ussé) — сярэднявечны замак на рацэ Эндр, размешчаны ў даліне Луары, у французскім дэпартаменце Эндр і Луара.
Замак | |
Юсэ | |
---|---|
Château d'Ussé | |
![]() | |
47°14′59″ пн. ш. 0°17′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Французскі Рэнесанс[d] |
Дата заснавання | 15 стагоддзе |
Сайт | chateaudusse.fr/index.ht… |
![]() |
Замак быў пабудаваны на зыходзе эры готыкі, у XV стагоддзі, сеньёрам д’Юсэ з роду дэ Бюэй. У 1460-я гады ў замку жылі яго сын Антуан з жонкай Жаннай — пазашлюбнай дачкой Карла VII і Агнэсы Сарэль. У 1485 г. сядзіба была прададзена за 40 000 залатых экю прыдворнаму Жаку д’Эпінэ, які аднавіў будаўнічыя працы. Апошні камень быў выкладзены будаўнікамі ў 1538 годзе.
Пры Людовіку XIV сядзібай валодаў цесць знакамітага Вабана, які часта наязджаў у гэтыя краі. Лічыцца, што менавіта гэты замак Ш. Перо апісаў у казцы «Спячая прыгажуня». Да часу Вабана адносіцца стварэнне рэгулярнага парку (меркавана, да яго праектавання прыклаў руку сам Ленотр).
У XVIII стагоддзі замкам валодаў дом Раганаў. У 1807 г. яго набыў герцаг дэ Дзюра. Пры Напалеоне тут тайна збіраліся раялісты, які рыхтавалі аднаўленне Бурбонаў на прастоле. Шатабрыян па запрашэнні Клер дэ Дзюра пісаў у замку «Замагільныя запіскі». З 1885 года замкам валодаюць герцагі дэ Блака.
Па прапанове Праспера Мерымэ замак Юсэ быў у 1861 годзе занесены ў дзяржаўны пералік гістарычных помнікаў Францыі.
Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
Літаратура правіць
- Jean Vallery-Radot, Le Château et l’ancienne Collégiale d’Ussé, 1949.
Спасылкі правіць
- Сайт замка Юсэ (фр.) (Праверана 21 студзеня 2012)