Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (фр.: François-René, vicomte de Chateaubriand; 4 верасня 1768, Сен-Мало — 4 ліпеня 1848, Парыж) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры.
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян | |
---|---|
François-René, vicomte de Chateaubriand | |
![]() Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: François-Auguste-René de Chateaubriand[1] |
Дата нараджэння | 4 верасня 1768[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1848[2][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | René-Auguste de Chateaubriand[d] |
Маці | Apolline Jeanne Suzanne de Bédée[d] |
Жонка | Céleste de Chateaubriand[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці |
пісьменнік дыпламат |
Гады творчасці | з 1797 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | раман, эсэ, мемуары і Аўтабіяграфія |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў 1768 г. у брэтонскай дваранскай сям'і. Вучыўся ў Доле, Рэне і Дынане. У 1791 здзейсніў падарожжа ў Паўночную Амерыку. Падчас рэвалюцыі, вярнуўшыся ў Францыю, выступіў на баку каралеўскіх войскаў. У 1792—1800 знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі. Там ён напісаў і апублікаваў «Досвед аб рэвалюцыях» (1797), у якім крытычна ацэньваў рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі.
Вярнуўшыся ў 1800 ў Францыю, ён апублікаваў раман «Атала, або Любоў двух дзікуноў ў пустыні» (1801), аповесць «Рэнэ, або Следства запалу» (1802) і трактат «Геній хрысціянства» (1802). Апошні з'явіўся натхнёнай апалогіяй хрысціянства, не дагматычнай або багаслоўскай, а паэтычнай спробай паказаць, «што з усіх рэлігій, што існавалі, хрысціянская — самая паэтычныя, самая людская, самая спрыяльная свабодзе, мастацтвам і навукам; сучасны свет абавязаны ёй усім, ад земляробства да абстрактных навук, ад бальніц для бедных да храмаў, узведзеных Мікеланджэла і упрыгожаных Рафаэлем; … яна апякуецца геніем, ачышчае густ, развівае высакародны запал, дае думцы сілу, паведамляе пісьменніку выдатныя формы і мастаку дасканалыя ўзоры».
У 1803 Шатабрыян па запрашэнні Напалеона стаў французскім дыпламатам у Рыме, але праз год, пасля забойства герцага Энгіенскага, дэманстратыўна сышоў у адстаўку. У 1811 ён быў абраны членам французскай Акадэміі, а ў 1815 стаў пэрам.
У 1809 выйшаў у свет яго раман «Пакутнікі», які працягвае развіваць ідэі «Генія хрысціянства» і апавядае аб першых хрысціянах. Для напісання рамана Шатабрыян здзейсніў падарожжа па Грэцыі і Блізкім Усходзе.
Пасля ўзыходжання Бурбонаў Шатабрыян працаваў паслом у Берліне (1821), Лондане (1822), і Рыме (1829), у 1823—1824 быў міністрам замежных спраў. У 1830, пасля падзення Бурбонаў, ён канчаткова сышоў у адстаўку.
Пасля смерці былі выдадзены яго мемуары — «Замагільныя запіскі».
- ↑ https://familysearch.org/ark:/61903/1:1:QP98-BBCV
- ↑ а б Francois Auguste Rene vicomte de Chateaubriand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Chateaubriand // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.