Заравар Андранік (станцыя метро)
Зарава́р Андранік (арм.: Զորավար Անդրանիկ, да 1991 — «Кастрычніцкая») — станцыя Ерэванскага метрапалітэна.
«Заравар Андранік» арм.: Զորավար Անդրանիկ | |
---|---|
Першая лінія | |
Ерэванскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 7 снежня 1989 года |
Ранейшыя назвы | «Акцемберан» («Кастрычніцкая») |
Раён | Кентрон |
Тып | пілонная трохскляпеністая глыбокага закладання |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Архітэктары | Л. Садаян, Р. Джулакян і С. Бурхаджан |
Выхад да вуліц | Агатангехос, Харэнацы і Праспекта Тыграна Меца (Тыграна Вялікага) |
Суседнія станцыі | Плошча Рэспублікі і Сасунцы Давід |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
|
Гісторыя
правіцьАдкрылася 26 снежня 1989 года на дзейнай пляцоўцы.
У 1991 годзе станцыя «Акцемберан» («Кастрычніцкая») была пераназвана ў «Заравар Андранік» («Ваявода Андранік»).
Апісанне
правіцьСтанцыя размешчана ў цэнтры Ерэвана, у раёне Кентрон (даслоўны пераклад — «цэнтр») з выхадам да праспекта Тыграна Меца (Тыграна Вялікага), вуліцам Агатангехоса і Харэнацы, Сабора Рыгора Асветніка, помніка Ваяводзе Андраніку і рынка. Станцыя атрымала сваю назву ў гонар аднаго з лідараў армянскага нацыянальна-вызвольнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, нацыянальнага героя армянскага народа — Андраніка Таросавіча Азаняна, больш вядомага, як Заравар Андранік (Ваявода Андранік).