Адкрыць галоўнае меню

Ерэван (станцыя)

(Пасля перасылкі з Станцыя Ерэван)

Ерэван (арм.: Երևան) — чыгуначная станцыя ў сталіцы Арменіі Ерэване на плошчы Давіда Сасунскага. Побач размешчаныя станцыя Ерэванскага метрапалітэна Сасунцы Давід, а таксама лакаматыўнае і вагоннае дэпо.

Станцыя Ерэван
Ерэван — Масіс
Паўднёва-Каўказская чыгунка
Սասունցի Դավիթ24.JPG
Дата адкрыцця: 1902 год[1]
Колькасць платформаў: 2
Тып платформаў: 1 бакавая і 1 астраўная
Форма платформаў: простая
Выхад да: Плошча Давіда Сасунскага, Станцыя метро «Сасунцы Давід», Праспект Тыграна Меца
Адлегласць да Тбілісі-Пасажырскай: 374 км 
Тарыфная зона: 16 (ад Гюмры)
Код станцыі: 567804
Код у «Экспрэс-3»: 5800000
Лагатып Вікісховішча Ерэван на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У 1902 годзе праз Эрывань прайшла першая чыгуначная лінія, якая злучыла яе з Александропалем (Гюмры) і Тыфлісам, у 1908 годзе другая лінія злучыла яго з Джульфой і Персіяй[2]. Будынак вакзала пабудаваны ў 1956 годзе.

З 1993 па 2004 год вакзал станцыі Ерэван быў намаляваны на банкноце наміналам 10 армянскіх драм узору 1993 года.

31 ліпеня 2009 года на станцыі быў адкрыты музей чыгуначнага транспарта Арменіі[3].

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
  2. Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 16. Железо — Земли. 1952. 672 стр., илл.; 51 л. илл. и карт.
  3. Состоялось открытие музея железной дороги Армении

СпасылкіПравіць