Плошча Рэспублікі (станцыя метро)
Плошча Рэспублікі (арм.: Հանրապետության Հրապարակ, Анрапетуцян Храпарак) — да 1992 года «Леніні Храпарак» («Плошча Леніна») — станцыя Ерэванскага метрапалітэна, адкрытая 26 снежня 1981 года. Станцыя размешчана ў цэнтры Ерэвана, у раёне Кентрон (даслоўны пераклад — «цэнтр») з выхадам на цэнтральную плошчу Ерэвана — Плошчу Рэспублікі, будынак Урада Арменіі, Карцінную галерэю Арменіі, гістарычны музей Арменіі, спяваючыя фантаны і Вернісаж.
«Плошча Рэспублікі» арм.: Հանրապետության Հրապարակ | |
---|---|
Першая лінія | |
Ерэванскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 26 снежня 1981 года |
Праектная назва | Плошча Леніна |
Ранейшыя назвы | «Леніні Храпарак» («Плошча Леніна») (да 1992 года) |
Раён | Кентрон |
Тып | пілонная трохскляпеністая глыбокага закладання |
Архітэктары | Дж. Тарасян, Р. Мінасян |
Наземны транспарт | аўтобусы №1, №33 |
Суседнія станцыі | Ерытасардакан і Заравар Андранік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
|