Зарніца малая

від раслін

Зарніца малая[3][4] (Chaenorhinum minus) — від травяністых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі.

Зарніца малая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaenorhinum minus

Сінонімы
Linaria minor (L.) Desf.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501374
NCBI  105913
EOL  468978
IPNI  801401-1
TPL  kew-2713998

Апісанне

правіць

Аднагадовая расліна (5)10-20 см вышынёй. Сцёблы разгалінаваныя, з залозістымі валасінкамі. Самае нізкае лісце супрацьлеглае, верхняе — папераменнае, кароткачарашковае; ліставыя пласціны ад лінейных да доўга-яйкападобных, валасатыя. Кветкі адзінкавыя ў пазухах. Вяночак 5-6 мм даўжынёй, светла-ліловы, у зеве жаўтлявы. Каробачка яйкападобная, 5-6 мм даўжынёй. Чашачка 5-лопасцевая, долі вузкія. Тычынкі 4. Насенне бурае, 0.4 мм даўжынёй, з рэбрамі, на краі якіх некалькі зубчыкаў[4][5].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых умераных рэгіёнах[6][7][8].

Ва Украіне від расце на палях і камяністых месцах — на большай частцы тэрыторыі, але на поўдні і ў Крыме рэдка. Пустазелле[4].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Linaria minor (L.) Desf.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 285. (руск.) (укр.)
  5. NatureGate. Праверана 25.03.2019. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Спасылкі

правіць