Заходні фронт СПА

Заходні фронт СПА — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне войскаў СПА ва узброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Заходні фронт СПА
Краіна
Войны Другая сусветная вайна

Першае фарміраванне

правіць

Заходні фронт СПА першага фарміравання быў утвораны пастановай ДКА ад 29 чэрвеня 1943 года шляхам падзелу войскаў СПА тэрыторыі краіны на Заходні і Усходні франты СПА. Мяжа паміж імі была ўстаноўлена па лініі гарадоў Мязень, Тоцьма, Салігаліч, Шуя, Сасава, Паворына, Армавір, Кіславодск, Сочы. Штаб фронту дыслакаваўся ў Маскве.

Склад фронту

правіць

На 1 ліпеня 1943 года Заходні фронт СПА уключаў Маскоўскую армію СПА, 3 карпусных раёны СПА, 8-дывізіённых раёнаў СПА і чатырнаццаць злучэнняў знішчальнай авіяцыі СПА. Мелася 1012 экіпажаў знішчальнікаў, 3106 зенітных гармат сярэдняга калібра, 1066 — малога калібра, 2280 зенітных кулямётаў, 1573 пражэктараў і 1834 аэрастатаў загароды[1].

Камандны склад

правіць
  • Камандуючы — генерал-палкоўнік М. С. Грамадзін (чэрвень 1943 — сакавік 1944)
  • Член Ваеннага савета — генерал-маёр, з лістапада 1944 генерал-лейтэнант І. А. Арлоў (чэрвень 1943 — сакавік 1944)
  • Начальнікі штаба:
    • генерал-лейтэнант М.Н. Нагорны (чэрвень—кастрычнік 1943)
    • палкоўнік, з кастрычніка 1943 года генерал-маёр В. С. Гаўрылаў (кастрычнік 1943 — сакавік 1944).

Баявая задача фронту

правіць

На войскі фронту ўскладалася супрацьпаветраная абарона Масквы, Маскоўскага і Яраслаўскага прамысловых раёнаў, Мурманска, а таксама прыфрантавых аб’ектаў і камунікацый. Ленінградская армія СПА і Ладажскі дывізіённы раён СПА заставаліся ў аператыўным падначаленні Ваеннага савета Ленінградскага фронту. З пачаткам агульнага наступу савецкіх войскаў летам 1943 года фронту была даручана супрацьпаветраная абарона вызваленых раёнаў Левабярэжнай Украіны.

Баявыя дзеянні

правіць

З верасня 1943 года па сакавік 1944 года фронту было перададзена з Усходняга фронту СПА звыш 100 асобных часцей СПА і 186 зенітных кулямётных падраздзяленняў. У летне-восеньскай кампаніі 1943 года і зімовай кампаніі 1944 года войскі Заходняга фронту СПА збілі больш за 1200 нямецкіх самалётаў. Толькі пры адбіцці авіяналётаў на чыгунку ў паўднёвай частцы РСФСР зімой 1944 года было збіта 205 самалётаў праціўніка[2].

29 сакавіка 1944 года па рашэнні ДКА на базе Заходняга і Усходняга франтоў СПА былі ўтвораны Паўночны і Паўднёвы франты СПА.

Другое фарміраванне

правіць

Заходні фронт СПА другога фарміравання створаны пастановай ДКА № 7205сс ад 24 снежня 1944 года на базе Паўночнага фронту СПА. Штаба фронту дыслакаваўся ў Маскве, а з 11 студзеня 1945 года ў Вільнюсе[3].

Склад фронту

правіць

У склад фронту ўваходзілі:

  • 5 карпусоў
  • 4 дывізіі
  • 8 знішчальных авіядывізий

Камандны склад

правіць
  • Камандуючы — генерал-палкоўнік артылерыі Д. А. Жураўлёў (снежань 1944 — да канца вайны).
  • Член Ваеннага савета — генерал-маёр, з лістапада 1944 генерал-лейтэнант Арлоў Н. А. (снежань 1944 — да канца вайны).
  • Начальнік штаба — генерал-маёр Гаўрылаў В. С. (снежань 1944 — да канца вайны).

Баявая задача фронту

правіць

Прыкрываць ад удараў праціўніка з паветра войскі і аб’екты ў прыфрантавой паласе. Войскі Заходняга фронту СПА прыцягваліся таксама для прыкрыцця груповак франтоў у стратэгічных аперацыях савецкіх войскаў 1944—1945 гадоў і прымалі ў гэтых аперацыях непасрэдны ўдзел.

Баявыя дзеянні

правіць

У Вісла-Одэрскай стратэгічнай аперацыі 1945 года толькі ў паласе 1-га Беларускага фронту дзейнічала больш за 900 зенітных артылерыйскіх гармат Заходняга фронту СПА, што дазволіла вызваліць 3 зенітныя артылерыйскія дывізіі вайсковай СПА і выкарыстоўваць іх для непасрэднага прыкрыцця надыходзячых войскаў. У Берлінскай стратэгічнай аперацыі 1945 года для забеспячэння начной атакі войскаў 1-га Беларускага фронту было прыцягнута больш за 140 магутных зенітных пражэктараў Заходняга фронту СПА.

Перафармаванне

правіць

У снежні 1945 года Заходні фронт СПА быў перафармаваны ў Заходнюю акругу СПА[3].

Зноскі

  1. Группа авторов. Войска противовоздушной обороны страны. — М: Военное издательство, 1968. — С. 199.
  2. Светлишин Н. Фронты ПВО и управление войсками. // Военно-исторический журнал. — 1976. — № 6. — С.37-45.
  3. а б Голотюк В.Л., Цапаев Д. А. Командный состав Войск ПВО Красной Армии в годы Великой Отечественной и советско-японской войн 1941-1945 гг. / Голотюк В. Л., Цапаев Д. А.. — М. : АРТКРАС, 2013. — Кн. (Военно-исторический труд). — С. 68. — 462 с. — ISBN 978-5-9903475-2-6.

Літаратура

правіць
  • Западный фронт ПВО // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 278-279. — 500 000 экз.
  • Светлишин Н. Фронты ПВО и управление войсками. // Военно-исторический журнал. — 1976. — № 6. — С.37-45.

Спасылкі

правіць